Дыжон (па-француску: Dijon) — галоўны горад былога герцагства Бургундзкага, потым правінцыі Бургундыі, цяпер францускага дэпартамэнту Кот-д’Ор і рэгіёну Бургундыя-Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 году — рэгіёну Бургундыя). На 1 студзеня 2021 году насельніцтва складае 159 346 чалавек[1].
Дыжон | |||||
франц. Dijon | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Бургундыя-Франш-Камтэ | ||||
Дэпартамэнт: | Кот-д’Ор | ||||
Кіраўнік: | Франсуа Рэбсамен[d] | ||||
Плошча: | 40,41 км² | ||||
Вышыня: | 245 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 159 346 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3943,23 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 21000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°19′23″ пн. ш. 5°2′31″ у. д. | ||||
Дыжон | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dijon.fr |
Гісторыя
Дыжон быў ужо ў часы рымлянаў умацаваным месцам. У 1183 годзе атрымаў гарадзкія правы. Хрысьціянства ў гэтыя месцы прынёс пакутнік Бянігн Дыжонскі, які лічыцца нябесным заступнікам гораду.
Сваім палітычным значэньнем ў Сярэднявечча Дыжон абавязаны рашэньню герцага Робэрта I перанесьці сюды сталіцу ўсёй Бургундыі. Тым ня менш сапраўдны мастацкі й эканамічны росквіт Дыжону зьвязаны з кіраваньнем бургундзкіх герцагаў дынастыі Валюа ў XV стагодзьдзі. Менавіта тады ў горадзе працавалі выдатныя майстры готыкі на чале са скульптарам Сьлютэрам.
Пасьля далучэньня да Францыі ў 1477 годзе Дыжон заставаўся месцазнаходжаньнем Бургундзкага парлямэнту. Калі Людовік XIV заваяваў Франш-Комтэ, Дыжон з памежнага мястэчка ператварыўся ў буйны эканамічны й адміністрацыйны цэнтар. У Дыжоне нарадзіліся кампазытар Жан-Філіп Рамо й інжынэр Аляксандар Густаў Эйфэль.
Геаграфія
Горад разьмешчаны за 326 км на паўднёвы ўсход ад Парыжу, ля ўсходняга схілу Кот-д’Ор, пры ўпадзеньні Сюзон у раку Уш і пры Бургундзкім канале, які злучае сыстэму рэк Соны й Роны з ракой Сэнай; вузлавы пункт Парыска-Ліёнскай чыгункі.
Адукацыя
У Дыжоне функцыянуюць 15 ВНУ: унівэрсытэт Бургундыі, Нацыянальная школа прыгожых мастацтваў, мэдычная i фармацэўтычная школы, багаслоўская сэмінарыя, сэмінарыя для настаўнікаў і для настаўніц. Маюцца розныя навуковыя таварыствы, бібліятэка з 80 тысячаў тамоў і 900 рукапісаў, батанічны сад, абсэрваторыя й іншыя.
Эканоміка
Маюцца ліцейныя й аўтамабільныя заводы; разьвіта вытворчасьць ваўняных і баваўняных тканінаў, скуры, сусьветна вядомай гарчыцы, бочарных і васковых вырабаў, шпалераў, аўтамашын, хімічных прадуктаў. Таксама разьвіта вінаробства, садоўніцтва, кветкаводзтва; гандаль віном, дыжонскай гарчыцай і іншымі мясцовымі прадуктамі.
Славутасьці
Дыжон адносна мала пацярпеў у войнах апошніх двух стагодзьдзяў. У цэнтры захаваліся дамы XII—XV стагодзьдзяў і палац герцагаў Бургундзкіх зь вежай Філіпа Добрага; сваім цяперашнім абліччам ён абавязаны перабудовам XVII—XVIII стагодзьдзяў. Зараз палацавыя залы дзеляць ратуша й музэй выяўленчых мастацтваў з багатай калекцыяй старажытнафранцускага й старажытнанідэрляндзкага жывапісу.
Спорт
У горадзе месьціцца футбольны клюб «Дыжон».
Гарады-сябры
Сярод гарадоў Францыі Дыжон займае адно зь першых месцаў па колькасьці гарадоў-сяброў. Акрамя таго, Дыжон адзін зь першых гарадоў Францыі, які пасьля Другой сусьветнай вайны стаў сябрам з горадам Нямеччыны.
- Майнц, Нямеччына
- Валгаград, Расея
- Рэджа-Эмілія, Італія
- Пэч, Вугоршчына
- Скоп’е, Паўночная Македонія
- Ёрк, Вялікабрытанія
- Далас, Тэхас, ЗША
- Аполе, Польшча
- Клуж-Напока, Румынія
Асобы
- Аляксандар Эйфэль (1832—1923), інжынэр і прадпрымальнік
- Жан-Філіп Рамо (1683—1764), францускі кампазытар
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.