Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Людовік XIV дэ Бурбон, які атрымаў пры нараджэньні імя люі-Д’яданэ («дадзены Богам», па-француску: Louis-Dieudonné), таксама вядомы як «кароль-дзіця», а затым — «кароль-сонца» (па-француску: Louis XIV Le Roi Soleil), таксама Людовік XIV Вялікі, 5 верасьня 1638, Сэн-Жэрмэн-ан-Ле — 1 верасьня 1715, Вэрсаль) — кароль Францыі і Навары з 14 траўня 1643 году. Валадарыў 72 гады — даўжэй, чым які-небудзь іншы эўрапейскі манарх у гісторыі. Людовік, які ў маладосьці перажыў войны Фронды, стаў перакананым прыхільнікам прынцыпу абсалютнай манархіі і боскага права каралёў (яму часта прыпісваюць выраз «Дзяржава — гэта я»), умацаваньне сваёй улады ён спалучаў з удачным падборам дзяржаўных дзеячоў на ключавыя палітычныя пасады. Валадараньне Людовіка — час значнай кансалідацыі адзінства Францыі, яе вайсковай моцы, палітычнай вагі і інтэлектуальнага прэстыжу, росквіту культуры, увайшло ў гісторыю як «вялікі век». Разам з тым пэрманэнтныя войны, у якіх Францыя ўдзельнічала падчас кіраваньня Людовіка, патрабавалі высокіх падаткаў, разбуралі краіну, а адмена верацярпімасьці прывяла да масавай эміграцыі гугенотаў з Францыі.
Людовік XIV Louis XIV | |
Людовік XIV, аўтар Гіацынт Рыго (1701) | |
31-ы кароль Францыі | |
Каранацыя | 7 чэрвеня 1654, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя |
Рэгент | Ганна Аўстрыйская (да 1651) |
Папярэднік | Людовік XIII |
Наступнік | Людовік XV |
Кароль Навары | |
Папярэднік | Людовік XIII |
Наступнік | Людовік XV |
19-ы дафін Францыі | |
Папярэднік | Людовік XIII |
Наступнік | Людовік Вялікі Дафін |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Люі-Д'ёданэ (Louis-Dieudonné) |
Нарадзіўся | 5 верасьня 1638, |
Памёр |
1 верасьня 1715 (76 гадоў),
|
Нашчадкі |
Ад 1-га шлюбу: мноства пазашлюбных дзяцей, некаторыя ўзаконеныя |
Дынастыя | Бурбоны |
Жонкі |
|
Бацька | Людовік XIII[d][2] |
Маці | Ганна Аўстрыйская[d][2] |
Узнагароды | |
Подпіс |
Падштурхнуты спалучэньнем гандлю, помсты і пікі, ён адчуваў, што вайна зьяўляецца ідэальным спосабам узмацніць сваю славу. У мірны час ён засяроджваўся на падрыхтоўцы да наступнай вайны. Кароль навучаў сваіх дыпляматаў, што іхная праца складаецца ў стварэньні тактычных і стратэгічных перавагаў францускіх вайскоўцаў.
Уступіў на пасад у малых гадах і кіраваньне дзяржавай перайшло ў рукі яго маці і кардынала Мазарыні. Яшчэ да сканчэньня вайны з Гішпаніяй і Аўстрыйскім домам вышэйшая арыстакратыя, якая падтрымлівалася Гішпаніяй і ў зьвязе з парлямэнтам, пачала хваляваньні, якія атрымалі агульную назву Фронда і скончыліся толькі з падпарадкаваньнем прынца дэ Кондэ і падпісаньнем Пірэнэйскага міру (7 лістапада 1659).
У 1660 годзе Людовік ажаніўся на інфанце гішпанскай Марыі-Тэрэзіі Аўстрыйскай. У гэты час малады кароль, які вырас без належнага выхаваньня і адукацыі, яшчэ не даваў вялікіх чаканьняў. Аднак, як толькі кардынал Мазарыні памёр (1661) Людовік прыступіў да самастойнага кіраваньня дзяржавай. Ён валодаў дарам падбіраць сабе таленавітых і здольных супрацоўнікаў (напрыклад, Кальбэр, Вабан, Летэлье, Юг дэ Ліён, Лювуа). Людовік узьвёў вучэньне пра каралеўскія правы ў паўрэлігійны дагмат.
Дзякуючы працы геніяльнага Кальбэра многае было зроблена для ўмацаваньня дзяржаўнага адзінства, дабрабыту працоўных клясаў, заахвочваньня гандлю і прамысловасьці. Адначасова ж Лювуа прывёў у парадак войска, аб’яднаў яго арганізацыю і павялічыў баявую моц. Пасьля сьмерці караля Філіпа IV Гішпанскага ён абвясьціў прэтэнзіі Францыі на частку Гішпанскіх Нідэрляндаў і ўтрымаў яе за сабой у так званай дэвалюцыйнай вайне. Заключаны 2 траўня 1668 году Аахенскі мір аддаў у рукі Францускую Фляндрыю і шэраг прымежных мясцовасьцяў.
З гэтага часу Злучаныя правінцыі мела палкага ворага ў асобе Людовіка. Кантрасты ў зьнешняй палітыцы, дзяржаўных поглядах, гандлёвых інтарэсах, рэлігіі прыводзілі абедзьве дзяржавы да пастаянных сутыкненьняў. Людовік у 1668—1671 гадох па-майстэрску здолеў ізаляваць рэспубліку. Шляхам подкупаў ён дамогся адцягнуць увагу Ангельшчыны і Швэцыі ад Траістага зьвязу, прывабіць на бок Францыі Кёльн і Мюнстэр. Даведзячы сваё войска да 120 000 чалавек, Людовік у 1670 годзе заняў уладаньні хаўрусьніка Генэральных штатаў, герцага Карла IV Лятарынскага, а ў 1672 годзе перайшоў праз Райн, цягам шасьці тыдняў заваяваў палову правінцый і з трыюмфам вярнуўся ў Парыж. Прарыў плацінаў, зьяўленьне ва ўладзе Вільгельма III Аранскага, умяшаньне эўрапейскіх дзяржаваў прыпынілі посьпех францускай зброі. Генэральныя штаты ўступілі ў хаўрус з Гішпаніяй, Брандэнбургам і Аўстрыяй; да іх далучылася і імпэрыя пасьля таго, як француская армія напала на арцыбіскупства Трыр і заняла напалову ўжо злучаныя з Францыяй 10 імпэрскіх гарадоў Эльзаса. У 1674 годзе Людовік супрацьпаставіў сваім непрыяцелям 3 вялікія арміі: з адной зь іх ён асабіста заняў Франш-Кантэ; іншая, пад кіраўніцтва Кандэ, змагалася ў Нідэрляндах і перамагла пры Сэнэфе; трэцяя, на чале якой стаяў Цюрэн, спусташала Пфальц і пасьпяхова змагалася з войскамі імпэратара і вялікага кюрфюрста ў Эльзасе. Пасьля кароткага перапынку з-за сьмерці Цюрэна і аддаленьня Кандэ Людовік у пачатку 1676 году з новымі сіламі зьявіўся ў Нідэрляндах і заваяваў шэраг гарадоў, у той час як Люксэмбург спусташаў Брайсгаў. Уся краіна паміж Саарам, Мозэлем і Райнам паводле загаду караля была пераўтвораная ў пустэчу. У Міжземным моры Дзюкен атрымаў верх над Рэйтэрам; сілы Брандэнбурга былі адцягнутыя ўварваньнем швэдаў. Толькі ў выніку непрыязных дзеяньняў з боку Ангельшчыны Людовік у 1678 годзе заключыў Німвэгенскі мір, які даў яму вялікія набыткі з боку Нідэрляндаў і ўвесь Франш-Кантэ ад Гішпаніі. Імпэратару ён аддаў Філіпсбург, але атрымаў Фрайсбург і ўтрымаў усе заваяваньні ў Эльзасе.
Гэты момант адзначаў апагей магутнасьці Людовіка. Ягоная армія была самай шматлікай, лепш за ўсё арганізаванай і кіраванай. Ягоная дыпляматыя панавала над усімі эўрапейскімі дварамі. Француская нацыя сваімі дасягненьнямі ў мастацтве і навуках, у прамысловасьці і гандлі дасягнула неверагодных вышынь. Вэрсальскі двор, куды Людовік перанёс сваю каралеўскую рэзыдэнцыю, стаў прадметам зайздрасьці і зьдзіўленьня амаль усіх манархаў, якія намагаліся пераймаць вялікаму каралю нават у ягоных кволасьцях. Пры двары быў уведзены строгі этыкет, які рэглямэнтаваў усё прыдворнае жыцьцё. Вэрсаль стаў цэнтрам усяго вялікасьвецкага жыцьця, у якой панавалі густы самога Людовіка і ягоных шматлікіх фаварытак. Уся вышэйшая арыстакратыя дамагаліся прыдворных пасадаў, бо жыць удалечыні ад двара для двараніна зьяўлялася прыкметай франдэрства альбо каралеўскай апалы. «Абсалютны без пярэчаньняў, — па словах Сэн-Сымона, — Людовік зьнішчыў усякую іншую сілу ў Францыі, акрамя той, якая зыходзіла ад яго: спасылкі на закон, на права лічыліся злачынствам». Гэты культ «караля-сонейка», пры якім здольныя людзі ўсё больш адціскаліся куртызанамі і інтрыганамі, абавязкова павінен быў весьці да паступовага манархічнага заняпаду.
Кароль усё менш і менш стрымліваў свае жаданьні. У Мэцы, Брайзахе і Бэзансона ён заснаваў палаты ўз’яднаньня (па-француску: chambres de réunions) для пошуку правоў францускай кароны на тыя ці іншыя мясцовасьці. Імпэрскі горад Страсбург у мірны час быў раптам заняты францускім войскам. Гэтаксама паступаў Людовік і ў адносінах да нідэрляндзкіх межаў. У 1681 годзе ягоны флёт бамбардзіраваў Трыпалі, а ў 1684 годзе — Альжыр і Геную. Нарэшце, толькі зьвяз Нідэрляндаў, Гішпаніі і Сьвятой Рымскай імпэрыі прымусіў Людовіка ў 1684 годзе заключыць у Рэгенсбургу дамову на 20-гадовы мір і адмовіцца ад далейшых «уз’яднаньняў».
Цэнтральнае ўпраўленьне дзяржавай ажыцьцяўлялася каралём пры дапамозе розных радаў (франц. conseils):
Палітычную залежнасьць духавенства ад папы рымскага ён паспрабаваў зьнішчыць. Людовік XIV меў намер нават утварыць незалежны ад Рыма францускі патрыярхат. Але, дзякуючы ўплыву знакамітага біскупа москага Басюэта, францускія біскупы устрымаліся ад разрыву з Рымам, прычым погляды францускай герархіі атрымалі афіцыйную існасьць у так званай заяве галіканскага духавенства (па-француску: declaration du clarge gallicane) у 1682 годзе.
У пытаньнях веры духоўнікі Людовіка XIV зрабілі яго паслухмянай прыладай самай заўзятай каталіцкай рэакцыі, што адбілася ў неміласэрным перасьледзе ўсіх індывідуалістычных рухаў у асяродзьдзі царквы. Супраць гугенотаў быў распачаты шэраг суровых мер: у іх адбіралі храмы, сьвятароў пазбаўлялі магчымасьці хрысьціць дзяцей па правілах сваёй царквы, зьдзяйсняць шлюбы і пахаваньні і адпраўляць набажэнства. Зьмешаныя шлюбы каталікоў з пратэстантамі былі пад забаронай.
Пратэстанцкая арыстакратыя была прымушана зьвярнуцца ў каталіцызм, каб не пазбавіцца сваіх сацыяльных перавагаў, а супраць пратэстантаў з асяродзьдзя іншых саслоўяў былі пушчаны ў ход сарамлівыя ўказы, якія завяршыліся драганадамі ў 1683 годзе і адменай Нанцкага эдыкту ў 1685 годзе. Гэтыя меры, нягледзячы на строгія пакараньні за эміграцыю, прымусілі больш за 200 тысяч працавітых і прадпрымальных пратэстантаў перасяліцца ў Ангельшчыну, Нідэрлянды і Нямеччыну. У Сэвэнах нават успыхнула паўстаньне. Набожнасьць караля, якая ўсё расла, знаходзіла падтрымку з боку гаспадыні дэ Мэнтэнон, якая пасьля сьмерці каралевы ў 1683 годзе была злучаная зь ім тайным шлюбам.
У 1688 годзе ўспыхнула новая вайна, падставай да якой паслужылі прэтэнзіі на Пфальц, прад’яўленыя Людовікам XIV ад імя сваёй нявесткі, Лізаветы-Шарлоты герцагіні Арлеанской, якая састаяла ў сваяцтве з памерлым незадоўга перад тым курфюрстам Карлам-Людвігам. Заключыўшы зьвяз з курфюрстам Кёльнскім, Карлам-Эганам Фюрстэмбэргам, Людовік загадаў сваім войскам заняць Бон і напасьці на Пфальц, Бадэн, Вюртэмбэрг і Трыр.
У пачатку 1689 году францускія войскі жудасным чынам спустошылі ўвесь Ніжні Пфальц. Супраць Францыі склалаў зьвяз з Англельшчыны, якая толькі што скінула Ст’юартаў, Нідэрляндаў, Гішпаніі, Аўстрыі і нямецкіх пратэстанцкіх дзяржаваў. Маршал Францыі герцаг Люксэмбург разьбіў хаўрусьнікаў 1 ліпеня 1690 году пры Флёрусе; маршал Каціна заваяваў Савою, маршал Турвіль разьбіў брытанска-нідэрляндзкі флёт на вышыні Д’епа, такім чынам французы на кароткі час мелі перавагу нават на моры.
У 1692 годзе французы аблажылі Намюр, Люксэмбург атрымаў перамогу ў бітве пры Стэнкеркені; затое 28 траўня францускаму флёту была нанесена параза ля мысу Ля-Уг. У 1693—1695 гадох перавага стала схіляцца на бок хаўрусьнікаў; у 1695 годзе памёр герцаг дэ Люксэмбург, вучань Цюрэна; у тым жа годзе спатрэбіўся велічэзны ваенны падатак, і мір зьявіўся неабходнасьцю для Людовіка. Ён быў заключаны ў Рысвіку ў 1697 годзе, прычым у першы раз Людовіку XIV прыйшлося абмежавацца status quo.
Францыя была зусім зьнясілена, калі нешматлікімі гадамі пазьней сьмерць Карла II Гішпанскага прывяла Людовіка да вайны з эўрапейскай кааліцыяй. Вайна за гішпанскую спадчыну, у якой Людовік жадаў адваяваць усю гішпанскую манархію для свайго ўнука Філіпа Анжу, нанесла невылечныя раны ягонай магутнасьці. Стары кароль асабіста кіраваў барацьбой, трымаўся ў самых цяжкіх абставінах зь дзівоснымі годнасьцю і цьвёрдасьцю. Паводле міру, які быў складзены ўва Утрэхце і Раштаце ў 1713 і 1714 гадох, ён ўтрымаў за унукам уласна Гішпанію, аднак італьянскія і нідэрляндзкія валоданьні гішпанскай кароны былі страчаныя, а Ангельшчына, дзякуючы зьнішчэньню франка-гішпанскага флёту і заваяваньню шэрагу калёніяў, заклала падмурак свайму марскому валадарству. Француская манархія ўжо ніколі не адчуняла ад паразаў пры Гёхштаце і Турыне, Рамільі і Мальплаке. Краіна зьнемагала пад цяжарам вялізных пазыкаў да 2 мільярдаў франкаў і падаткаў, якія выклікалі мясцовыя ўспышкі незадавальненьня.
Такім чынам, вынікам усёй сыстэмы Людовіка зьявілася эканамічнае спусташэньне, галеча Францыі. Іншым наступствам быў рост апазыцыйнай літаратуры, якая асабліва разьвілася пры спадкаемцы «вялікага» Людовіка.
Сямейнае жыцьцё састарэлага караля прадстаўляла сабой не зусім добрую карціну. 13 красавіка 1711 году памёр ягоны сын, Вялікі Дафін Людовік (нарадзіўся ў 1661 годзе); ў лютым 1712 году за ім памёр старэйшы сын дафін, герцаг Бургундыі, а 8 сакавіка таго ж году і старэйшы сын апошняга, малалетні герцаг Брэтонскі. 4 сакавіка 1714 году ўпаў з каня і забіўся малодшы брат герцага бургундзкага, герцаг Бэрыйскі, так што, акрамя Філіпа V Гішпанскага, заставаўся толькі адзіны спадчыньнік — чатырохгадовы праўнук караля, другі сын герцага бургундзкага Людовік.
Яшчэ раней Людовік узаконіў двух сваіх сыноў ад мадам дэ Мантэспан, герцага Мэнскага і графа Тулюскага, і даў ім прозьвішча Бурбонаў. Пасьля гэтага ён у сваім тэстамэнце прызначыў іх чальцамі рады рэгентства і аб’явіў за імі эвэнтуальное права на пасаду ў спадчыну. Сам Людовік да канца жыцьця заставаўся дзейным, цьвёрда падтрымліваючы прыдворны этыкет. Ён памёр 1 верасьня 1715 году. У 1822 годзе яму была ўзьведзена конная статуя па мадэлі Базіё ў Парыжы, на плошчы Перамогаў.
У дванаццаць гадоў Людовік XIV дэбютаваў у так званых «балетах тэатра Пале-Раяль», якія штогод ставіліся падчас карнавалаў.
Карнавал эпохі барока — гэта ня проста сьвята і забавы, а магчымасьць пагуляць у гэтакі «перавернуты сьвет». Напрыклад, кароль на некалькі гадзінаў станавіўся блазнам, артыстам або фігляром, у той жа час блазан цалкам мог сабе дазволіць зьявіцца ў вобразе караля. У адной з балетных пастановак, якая называлася «Балетам ночы», юнаму Людовіку і давялося ўпершыню паўстаць перад сваімі падданымі ў вобразе Узыходзячага сонца (1653), а затым і Апалёна — сонечнага бога (1654).
Калі ж Людовік XIV пачаў панаваць самастойна (1661), жанр прыдворнага балета быў пастаўлены на службу дзяржаўным інтарэсам, дапамагаючы каралю ня толькі ствараць ягоны рэпрэзэнтатыўны вобраз, але і кіраваць прыдворным грамадзтвам (зрэшты, як і іншыя мастацтвы). Ролі ў гэтых пастаноўках разьмяркоўвалі толькі кароль і ягоны сябар — граф дэ Сэнт-Эньян. Прынцы крыві і прыдворныя, танцуючы побач са сваім каралём, адлюстроўвалі розныя стыхіі, плянэты і іншыя падуладныя да Сонца істоты і зьявы. Сам жа Людовік працягваў паўставаць перад падданымі ў вобразе Сонца, Апалёна і іншых багоў і герояў старажытнасьці. Кароль сышоў са сцэны ў 1670 годзе.
Але ўзнікненьню мянушкі Караля-Сонца папярэднічала яшчэ адна важна культурная падзея эпохі барока — карусель Цюільры 1662 году. Гэта сьвяточна-карнавальная кавалькада, якая ўяўляе зь сябе нешта сярэдняе паміж спартыўным сьвятам і маскарадам. У XVII жа стагодзьдзі карусель называлі «конным балетам», паколькі гэта дзейства больш нагадвала спэктакль з музыкай, багатымі касьцюмамі і досыць пасьлядоўным сцэнарам. На каруселі 1662 году, дадзенай у гонар нараджэньня першынца каралеўскай пары, Людовік XIV гарцаваў перад гледачамі на кані ў касьцюме рымскага імпэратара. У руцэ ў караля быў залаты шчыт з выявай Сонца. Гэта сымбалізавала тое, што гэтае сьвяціла абараняе караля і разам зь ім і ўсю Францыю.
На думку гісторыка францускага барока Басана, «менавіта на Вялікай каруселі 1662 году ў некаторым родзе і нарадзіўся Кароль-Сонца. Імя яму далі не палітыка і не перамогі ягонай армій, а конны балет».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.