Remove ads
горад у Нямеччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыр (па-нямецку: Trier, па-лацінску: Augusta Treverorum) — горад на паўднёвым захадзе Нямеччыны, на захадзе зямлі Райнлянд-Пфальц. Мае больш чым 2000-гадовую гісторыю і таму прэтэндуе на званьне найстарэйшага гораду Нямеччыны. Мае таксама мянушку «Паўночны Рым».
Трыр | |||||
ням. Trier | |||||
Порта Нігра (Чорная брама) — сымбаль Трыру | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 16 да н. э. | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Райнлянд-Пфальц | ||||
Бургамістар: | Кляўс Ензэн | ||||
Плошча: | 117,1 км² | ||||
Вышыня: | 141 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 105 675 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 902,43 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +49(0)651 | ||||
Паштовыя індэксы: | 54290—54296 | ||||
Нумарны знак: | TR | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°47′0″ пн. ш. 6°40′0″ у. д. | ||||
Трыр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.trier.de |
Паводле легенды, якая аднак зьявілася толькі ў 1105 годзе, Трыр быў заснаваны сынам асырыйскага караля Нінуса Трыбэтам за трынаццаць стагодзьдзяў да заснаваньня Рыму, т. б. каля 2050 году да н. э. Археалягічныя раскопкі на тэрыторыі гораду пацьвярджаюць, што чалавек жыў тут яшчэ ў III тысячагодзьдзі да н. э., аднак гаворка аб высокаразьвітой гарадзкой культуры натуральна ж, не ідзе.
Паводле правераных гістарычных крыніцаў, Трыр быў заснаваны рымлянамі. Спачатку, у 30 годзе да н. э. яны разьбілі лягер[1], а найпазьней ў 16 годзе да н. э. заснавалі горад Аўгуста Трэвэрорум — «горад Аўгуста ў краіне трэвэраў». У другой палове III стагодзьдзя Трыр становіцца цэнтрам біскупства (першым яго біскупам быў Эўхарыюс). У 271—274 гадах н. э. Трыр — сталіца «альтэрнатыўнага» галя-рымсага імпэратара Тэтрыкуса, аднак ужо ў 275 годзе горад разбураны аляманамі. З 293 да 392 году Трэвэрыс (як цяпер называўся горад) становіцца адной з заходніх рэзыдэнцыяў імпэратараў. У час кіраваньня Канстантына Вялікага горад быў адбудаваны: у гэты час узьніклі Базыліка Канстантына і Імпэратарскія тэрмы. З 318 году Трыр становіцца галоўным горадам прэфэктуры Галія, аднак у 407 годзе, пасьля нападу на апошнюю вандалаў, алянаў і суэваў, цэнтар прэфэктуры быў перанесены ў Арль на поўдні сучаснай Францыі. На працягу ўсяго V стагодзьдзя на Трыр нападалі розныя плямёны (у т. л. гуны на чале з Атылам у 451 годзе), пакуль у 475 годзе горад канчаткова не перайшоў да франкаў.
У 882 годзе Трыр быў зруйнаваны вікінгамі. У 925 годзе, пасьля падзелу Франскай імпэрыі, горад апынуўся ў складзе Ўсходнефранскага каралеўства. У 1212 годзе імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Ота IV выдаў гораду вольны прывілей, аднак у 1309 годзе трырцы вымушаны былі зноў прызнаць уладу арцыбіскупа. У 1473 годзе ў горадзе быў заснаваны ўнівэрсытэт (які быў зачынены Напалеонам у 1797 годзе).
У 1512 годзе ў Трыры меў месца райхстаг. Падчас Трыццацігадовае вайны, горад быў двойчы захоплены замежнікамі: гішпанцамі ў 1634 годзе й французамі — у 1645 годзе. У час вайны францускага караля Людовіка XIV зь Генэральнымі штатамі, трырскаму курфюрсту Карлу Каспару фон дэр Ляэн не ўдалося застацца нэўтральным, і ў 1673 годзе Трыр быў захоплены францускім войскам на чале з П’ерам графам дэ Віньёры. Апошні загадаў зьнішчыць у горадзе амаль усе кляштары і шэраг іншых важных будынкаў. У 1675 годзе трырцам удалося вызваліцца ад захопнікаў, аднак апошнія вярталіся ў горад яшчэ не аднойчы: у 1684, 1688, 1702—1704, 1705—1714 і 1794—1814. 6 студзеня 1814 году Трыр быў вызвалены прускімі войскамі, і па выніках Венскага кангрэсу быў замацаваны за Прусіяй.
У 1876—1877 гадах былі зьнішчаныя значная частка гарадзкога муру і чатыры брамы. Па сканчэньні Першай сусьветнай вайны Трыр апынуўся на 12 гадоў (з 1918 да 1930 году) на тэрыторыі, кіруемай Францыяй. Напрыканцы Другой сусьветнай ваны, зь верасьня 1944 году, горад амаль штодзённа бамбаваўся амэрыканскай авіяцыяй, у выніку чаго 1600 дамоў былі цалкам зьнішчаны, іншыя былі пашкоджаныя. 2 сакавіка 1945 году Трыр быў заняты хаўрусьнікамі.
З 1946 году Трыр у складзе зямлі Райнлянд-Пфальц. З 1970 году Трыр зноў мае унівэрсытэт. З 24 да 27 траўня 1984 году горад афіцыйна адзначыў свой 2000-гадовы юбілей. У 1986 годзе Рымскія помнікі, Катэдральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе былі ўключаныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У кастрычніку 1988 году падчас рамонту ў адным з падземных гаражоў былі знойдзеныя рэшты рымскіх тэрмаў. У 1993 годзе быў знойдзены скарб з 2558 рымскіх залатых манэтаў.
23 сьнежня 1993 году, у час Навадненьня стагодзьдзя, Мозэль падняўся да рэкордных 11,28 м.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.