Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асы́рыя — старажытнае царства на тэрыторыі паўночнай Мэсапатаміі (на поўнач ад Дзьвюхрэчча), утворанае плямёнамі асырыйцаў у выніку разгрому Акадзкае дзяржавы, у сучаснай гістарыяграфіі часам уключаецца ў шырэйшы панятак Асыра-Бабілёнскае царства (пазьней пашырыла свой кантроль на горад-дзяржаву Бабілён, што месьціцца на поўдзень ад пачатковай тэрыторыі Асырыі).
Саргон Акадзкі заснаваў Акадзкую імпэрыю, скарыўшы ўсе гарады-дзяржавы паўднёвай і цэнтральнай часткі Іраку, і падпарадкаваў каралёў Асырыі, тым самым аб’яднаўшы шумэраў і акадцаў у адзінай дзяржаве. Амарэйскі кіраўнік Хамурапі, які прыйшоў да ўлады ў Бабілёне ў 1792 годзе да н. э., заваяваў усю паўднёвую і цэнтральную частку Іраку, а таксама Элам на ўсходзе і Мары на захадзе, а затым апынуўся ў працяглай вайне з асырыйскім каралём Ішмэ-Даганам за панаваньне ў рэгіёне, стварыўшы нядоўгую Бабілёнскую імпэрыю. У рэшце рэшт ён атрымаў перамогу над пераемнікам Ішмэ-Дагана і скарыў Асырыю і ейныя анаталійскія калёніі. За часам Хамурапі паўднёвы Ірак стаў вядомы, як Бабілёнія, у той час як поўначная частка сучаснай краіны ўжо сто гадоў як была часткай Асырыі. Тым ня менш, імпэрыя праіснавала нядоўга і хутка пасьля сьмерці Хамурапі распалася. Асырыя зноўку атрымала незалежнасьць. Пасьля распаду Акадзкае дзяржавы ў канцы XXII стагодзьдзя да н. э., гутыі акупавалі поўдзень краіны і трымалі яго ў сваіх руках пакуль Асырыя не аднавіла сваю незалежнасьць на поўначы рэгіёну. Асырыйскае царства існавала ў пэрыяд з прыкладна сярэдзіны XXVI па канец VII стст. да н. э. Яно ўяўляла сабой рабаўладальніцкую раньняклясавую дзяржаву. Стала дамінуючай дзяржавай у рэгіёне ў 2025—1750 гады да н. э. У пачатку свайго існаваньня адзначылася неўласьцівай дзяржаве-папярэдніцы рэгіёну актыўнай заваёўнай палітыкай (усход Міжземнамор’я, ускраіны Эгіпту, Урарту, Эламу). Асырыйскія заваёўнікі вызначаліся асабліва жорсткім стаўленьнем да сваіх ахвяр. Асаблівага росквіту сягнула пры кіраваньні Тыглатпаласара. У пач. 13 ст. да н. э. Асырыя перамагла дзяржаву Мітані. У 967 да н. э. каралём Асырыі стаў Тыглатпаласар II. Ад 934 да н. э. кароль Асырыі — Ашур-дан II. У 912 да н. э. Асырыйскі сталец перайшоў да Адад-нірары II. Тукульці-Нінурта II — кароль Асырыі ад 891 да н. э. У 858 да н. э. каралём Асырыі стаў Салманасар III. 823 да н. э. — першы год караля Шамшы-Адада V. 811 да н. э. — пачатак караляваньня Адада-нірары III. У 783 да н. э. каралём Асырыі стаў Салманасар IV. Ад 773 да н. э. кароль Асырыі Ашур-дан III. Ад 755 да н. э. кароль Асырыі — Ашур-нірары V. Каля 750 да н. э. асырыйскім каралём Тытлагпаласарам III былі зьнішчаныя Ізраіль і філістымскае каралеўства. Асырыйцы забралі большасьць ізраільцянаў у палон, адсюль зьявіліся «згубленыя калены Ізраілевы». Адным зь першых асырыйцамі ў палон было вывезенае нефілімава пакаленьне. У 733—732 да н. э. да Асырыі далучана тэрыторыя Гадава пакаленьня, сучасны ўсходні бераг ракі Ярдан[1]. Ад 727 да н. э. кароль Асырыі Салманасар V. У 724—722 да н. э. асырыйскі кароль Саргон II здушыў паўстаньне на тэрыторыі сучаснага Ізраіля пасьля аблогі і захопу Самарыі. У 717 да н. э. Саргон II заснаваў новую сталіцу Асырыі Дур-Шарукін. У 705 да н. э. каралём Асырыі стаў Сынахэрыб. Асырыйскі надпіс караля Сынахэрыба сьцьвярджае, што ў 691 да н.э. асырыйцы ў бітве пад Галюле адбілі напад аб’яднанага войска, у складзе якога былі парсуамаш (пэрсы) і анзан на чале з Ахемэнам. У 671 годзе да н. э. асырыйскае войска Асархадона захапіла разрабавала Мэмфіс. Ад 669 г. да н. э. царом Асырыі быў Ашурбаніпал. У 667 годзе да н. э. і 663 годзе да н. э. асырыйцы авалодалі Тэбамі і разбурылі іх. У 639 да н. э. Асырыя захапіла Элам і прымусіла скарыцца сабе ўсіх хаўрусьнікаў Эляму, у тым ліку пэрсыдзкага цара Кіра I. Сын Кіра I Аруку быў пасланы ў Асырыю заплаціць даніну Ашурбаніпалу. Каля 623 да н. э. каралём Асырыі стаў Сын-шар-ішкун. У 612 да н. э. Асырыя была разгромленая саюзнымі войскамі Мідыі і Бабілёніі.
Асырыя мела адметную сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, якую ў іх пераняла спачатку Мідыя, а потым і Пэрсыдзкая імпэрыя. У XXIV ст. да н. э. Асырыя разам з Акадам і Бабілёнам выкарыстоўвалі акадзкую мову для службовага карыстаньня й у якасьці гутарковай мовы. У Асырыі выкарыстоўвалася клінапісная пісьменнасьць у выглядзе гліняных ды каменных табліц. Пазьней акадзкая мова была выцесьненая арамэйскімі мовамі. Асырыйскі цар Ашурбаніпал (брат пэрсыдзкага цара Кіра I, 7 стагодзьдзе да н. э.) меў бібліятэку. Важную ролю ў далейшым разьвіцьці асырыйскай і бабілёнскай культуры адыгралі акадзская й шумэрская культуры. Характэрнай формай культавых пабудоў Асырыі былі зікураты. У Асырыі паўстала натурфілязофская атамістыка. Асырыйская царыца Шамурамат (Сэміраміда) панавала ў 812—803 гг. да н. э. Зь іменем Сэміраміды традыцыйна зьвязваюць вісячыя сады Сэміраміды, адно зь сямі цудаў сьвету. 2500 гадоў таму ў Асырыі ўжо быў вядомы жалабовы транспарт.
У 1923 годзе ў горадзе быў створаны Ірацкі музэй, у якім разьмясьціліся буйныя археалягічныя калекцыі — помнікі гісторыі й культуры Старажытнага Бабілёну й Асырыі.
Асырыйцы, або айсоры (саманазва атураі) — народ у краінах Блізкага Ўсходу, ЗША, краінах СНД і інш. У 1983 годзе іх налічвалася 345 тыс. чалавек, у краінах СНД у 1970 годзе жылі 25 тыс. асырыйцаў. Гавораць на асырыйскай мове. Вернікі пераважна нестарыяне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.