Remove ads
места ў Вугоршчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэч (па-вугорску: Pécs [ˈpeːt͡ʃ]) — места на паўднёвым захадзе Вугоршчыны, ля паўднёвага падножжа гор Мэчак. Адміністрацыйны цэнтар мэд’е Баранья. Насельніцтва на 2010 год — 157 680 чалавек, Пэч — пятае па велічыні места Вугоршчыны. Раньнехрысьціянскі нэкропаль Пэчу ўключаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Разам з Эсэнам і Стамбулам Пэч зьяўляўся культурнай сталіцай Эўропы 2010 году.
Пэч | |||||
вуг. Pécs | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 871 | ||||
Краіна: | Вугоршчына | ||||
Мэд’е: | Баранья | ||||
Прэзыдэнт места: | Attila Péterffy[d][1] | ||||
Плошча: | 162,61 км² | ||||
Вышыня: | 153 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 156 801 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 964,28 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +36 72 | ||||
Паштовы індэкс: | 7600 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°4′15″ пн. ш. 18°13′59″ у. д. | ||||
Пэч | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://pecs.hu/ |
Мяркуецца, што сучасная назва гораду запазычана ад вялікамараўскага pĕt, які азначае «пяць». Гэта ўказаньне на пяць цэркваў, якія існавалі тым часам у горадзе.
Археалягічныя раскопкі паказалі, што на месцы сучаснага Пэчу яшчэ ў IV ст. нашай эры існавалі кельцкія селішчы. Пэч пад назвай Сапіяна ўваходзіў у склад рымскай правінцыі Панонія, а з IV ст. нашай эры тут была ўтворана хрысьціянская абшчына, якая актыўна прасоўвала каштоўнасьці хрысьціянства. Могілкі хрысьціян таго пэрыяду захаваліся да нашых дзён і ЮНЭСКО ўключыў іх у сьпіс Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Пасьля развалу й падзеньня Рымскай імпэрыі рэгіён трапіў пад уладу варварскіх плямёнаў гунаў і авараў. Затым тут апынуліся славяне, а яшчэ празь некаторы час горад бы далучаны да Сьвятой Рымскай імпэрыі.
З пачатку новага тысячагодзьдзя Пэч — адзін з буйных абласных цэнтраў Вугоршчыны, а таксама галоўны горад мэд’е Баранья й рэзыдэнцыя біскупа. У XI—XII стст. Пэч перажыў росквіт архітэктурнага мастацтва й асабліва гарадзкой скульптуры. Сталасьць скульптурнай школы Пэчу асабліва падкрэсьліваў рэльеф са сцэнамі з жыцьця Самсона, які ўпрыгожваў катэдральны сабор у Пэчы.
У 1543 годзе места перайшло пад уладу Асманскай імпэрыі, хрысьціянскія цэрквы пераўтвораны ў мячэці, а ў горадзе было пабудавана шмат тыпова турэцкіх будынкаў. У 1686 годзе Пэч быў вызвалены ад турак і ўвайшоў у склад велізарнай імпэрыі Габсбургаў. Гістарычны факт, што пад прыгнётам турак вугорскае насельніцтва ў горадзе значна скарацілася, і ўладам прыйшлося завозіць сюды асаднікаў з германскіх і югаслаўскіх зямель.
Да 1777 году места кіравалася мясцовымі біскупамі, затым Пэч атрымала статут вольнага места.
Трагічным для Пэчу сталі гады вугорскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, калі ён быў акупаваны харвацкімі войскамі. За гэтыя два гады места было ў эканамічным стаўленьні адкінутае на некалькі дзесяцігодзьдзяў назад. Эканамічны заняпад і разруха, — вось, што прынесла Пэчу рэвалюцыя. Пасьля рэвалюцыі места павольна ачуньвае. Велізарным стымулам у разьвіцьці эканамічнага патэнцыялу места стала будаўніцтва й адкрыцьцё ў 1860—1880 гадах чыгункі, якая спалучыла Пэч з Будапэштам.
У выніку Першай сусьветнай вайны, на падставе мірнай дамовы, падпісанай паміж краінамі — пераможцамі й Нямеччынай, Пэч ледзь не апынуўся ў складзе Чэхаславаччыны, але ў жніўні, у выніку перамоваў новага вугорскага ўраду з прадстаўнікамі краін Антанты, у 1921 годзе ўсё-такі ўвайшоў у склад Вугоршчыны. У гады Другой сусьветнай вайны Пэч ня быў непасрэднай арэнай бітваў, але падвяргаўся бамбаваньням ангельска-амэрыканскай авіяцыі, што прывяло да разбурэньня часткі будынкаў гораду.
Пэч — найважнейшы транспартны прамысловы й культурны цэнтар паўднёвага рэгіёну Вугорскай рэспублікі. У гарадзкіх навакольлях дагэтуль актыўна вядзецца здабыча вугля, а таксама ўранавых руд, працуе цеплаэлектрастанцыя. У Пэчы разьвіта машынабудаваньне, харчовая й дрэваапрацоўчая прамысловасьць, працуюць гарбарна-абутковая й тытунёвая фабрыкі, а таксама коксахімічны завод. У Эўропе асабліва шануюцца керамічныя вырабы з Пэчу, вырабленыя на гарадзкой фарфорава-фаянсавай фабрыцы.
Грамадзкі транспарт у горадзе прадстаўлены аўтобусамі, трамваямі й таксі. Чыгуначнымі шляхамі Пэч злучаны са сталіцай краіны, адкуль сюды можна дабрацца за тры гадзіны. З чыгуначнага вакзала рэгулярна адпраўляюцца цягнікі ў іншыя вугорскія гарады, а таксама ў Вену, Сараева й іншыя. Новы аэрапорт Пэча — Pogány, пабудаваны ў 2006 годзе, знаходзіцца за 10 кілямэтраў ад гораду.
Падчас рэканструкцыі галоўнага пляца Сэчані ў 2009 годзе былі выяўлены склепы графа Дракулы. Меркавана над месцам знаходжаньня склепаў стаяў двухпавярховы дом Улада Цэпеша, больш вядомага як граф Дракула. Дом даўно быў зьнесены, аднак доўгае вузкае падзямельле было выяўлена зусім нядаўна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.