From Wikipedia, the free encyclopedia
Гудзігерд Валімонтавіч — літоўскі баярын.
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Валімонтавічы гербу Задора[d] |
Бацькі | Валімонт Бушкавіч |
Дзеці | Конрад, Завіша |
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў ваколіцах Вількаміру[1].
Гудэгерд, Годэгард або Гудгерд (Gudegerdus[2], Godegardus[3], Gudhgärdh) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Гудзігерд азначае «Боская ахова»[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gudigort Wolnuntowicz (Gudigert Wolumontowicz[9]; 15 траўня 1432 году)[10]; Gudigird (15 кастрычніка 1432 году)[11].
Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора і Судзівоя.
Упамінаецца ў Скірстымонскай умове (15 траўня 1432 году) і акце Гарадзенскай уніі (15 кастрычніка 1432 году). Магчыма, разам з Румбольдам у 1416 годзе езьдзіў паслом у Польшчу (значыцца як Guthger)[1].
Меў сыноў Конрада, Завішу і, магчыма, Даўгайлу (упамінаецца як Girdowicz)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.