Шадзібор Валімонтавіч (? — па 1431) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян ковенскі (1418).
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1431 |
Род | Валімонтавічы гербу Задора[d] |
Бацькі | Валімонт Бушкавіч |
Быў старостам вількамірскім (1424—1425).
Імя
Шад або Шат (Schad, Schat) і Бара (Baro) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -шад- (-шат-) (імёны ліцьвінаў Шацейка, Шаціла; германскія імёны Scazciho, Scazelo) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[4], аснова -сад- (-сат-) (імёны ліцьвінаў Жадзьвін, Вішад; германскія імёны Saduinus, Wisad) — ад гоцкага saths 'насычаны, задаволены'[5], а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[6]. Такім парадкам, імя Шадзібор азначае «абарона нараджэньня»[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mattis S[czedibor] houptmann zcu Cawen (Mattis Schedibor[8]; 27 чэрвеня 1418 году)[9]; den strengen ritter Schelibor unsern hauptman czu Wilkomirie (8 траўня 1424 году)[10]; Schedibor houptman czu Wilkomiria (15 кастрычніка 1425 году)[11]; Schedibori Wolimunthowycz (1 верасьня 1431 году)[12]; Schedibor Wolnuntowicz (Schedibor Wolumontowicz[8]; 15 траўня 1432 году)[13]; Schedibor (15 кастрычніка 1432 году)[14]; her Schedebar (кастрычнік — лістапад 1432 году)[15]; Schedebar hoptman von Kaywen (4 лістапада 1432 году)[16]; Seddebor (7 лістапада 1432 году)[17].
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Гудзігерда і Судзівоя.
Упамінаецца з 1418 году. Як прыхільнік Сьвідрыгайлы ў 1432 годзе трапіў у вязьніцу да Жыгімонта Кейстутавіча.
Мова і культура
Да актаў Чартарыйскага замірэньня (1431 год) і Гарадзенскай уніі (1432 год) прывесіў пячаці з гербам «Задора» і рускімі надпісамі[18][19][20]:
ПЕЧАТЬ ШЕДИБОРОВА ВОЛИМОНТОВИЧА
ПЕЧАТЬ ШЕДИБОРОВА
У Віленскім музэі старажытнасьцяў, стваральнікам якога быў граф Яўстах Тышкевіч, экспанаваўся царкоўны звон з надпісам на старой беларускай мове: «В лето 6000-е 9 сот 28-е [1420 год] создан бысть сей святой Тройцы повелением раба Божего пана Шедибора Валимонтовича, а мастер Устьек»[21].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.