Гомель
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́мель — места ў Беларусі, на рацэ Сажы. Адміністрацыйны цэнтар гарсавету, раёну і вобласьці. Насельніцтва на 2024 год — 501 102 чалавекі[3], другі колькасьцю насельніцтва ў краіне. Знаходзіцца за 301 км ад Менску, непадалёк ад граніцы з Украінай. Чыгуначны вузел з кірункамі на Жлобін, Каленкавічы, Бабруйск, Асіпавічы, Чарнігаў. Порт на Сажы. Аэрапорт (пагранічны пункт пропуску).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гомель (неадназначнасьць).
Гомель лац. Homiel | |||||
Віды Гомля | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1142 | ||||
Магдэбурскае права: | 1670 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Гарадзкі савет: | Гомельскі | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў[d][1] | ||||
Плошча: | 135,34 км² [2] | ||||
Вышыня: | 135 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2024) | |||||
колькасьць: | 501 102 чал.[3] | ||||
шчыльнасьць: | 3702,54 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 23 2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 246001—246050 (з выняткамі), 247010 | ||||
СААТА: | 3401000000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′30″ пн. ш. 30°59′0″ у. д. | ||||
± Гомель Гомель | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
gorod.gomel.by |
Гомель — магдэбурскае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму палацава-паркавы комплекс Румянцавых і Паскевічаў, сядзіба Крушэўскіх, Духоўная вучэльня, Лянкастэрская школа, цэрквы саборная Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Мікалая на Валатаве і стараверская Сьвятога Ільлі ў Спасавай Слабадзе, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся клясыцыстычныя гасьціны двор, касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, царква Сьвятой Тройцы і Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XIX ст., зруйнаваныя савецкімі ўладамі.