Вільня
сталіца Летувы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́льня (лет. Vilnius) — сталіца і найбольшае места Летувы, на рацэ Вяльлі пры ўтоку ў яе ракі Вільні. Адміністрацыйны цэнтар Віленскага павету. Плошча 392 км². Насельніцтва на 2018 год — 547 328 чалавек. Знаходзіцца за 33 км ад беларуска-летувіскай граніцы. Вузел чыгунак (5 кірункаў) і аўтамабільных дарог. Аэрапорт.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вільня (неадназначнасьць).
Вільня лац. Vilnia | |||||
лет. Vilnius | |||||
Супраць гадзіньнікавай стрэлкі: вежа Гедзіміна, касьцёл Сьвятой Ганны, Вострая брама, Замкавая вуліца, хмарачосы ў Сьніпішках, Прэзыдэнцкі палац | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1323 | ||||
Магдэбурскае права: | 1387 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Мэр: | Рэмігіюс Шымашус[1] | ||||
Плошча: | 401 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 547 328 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1364,91 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +370 5 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-01000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°41′14″ пн. ш. 25°16′48″ у. д. | ||||
Вільня | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://vilnius.lt |
Вільня — другая (пасьля Наваградку) сталіца Вялікага Княства Літоўскага, цэнтар гістарычнага рэгіёну, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Даўняя сталіца беларусаў, якая мае велізнае значэньне ў беларускай гісторыі і культуры. Скарбніца помнікаў архітэктуры самабытнага ў кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва стылю віленскага барока. Тут захаваўся комплекс Старога Места, улучаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Дзее найстарэйшы ў Беларусі[2] і Летуве ўнівэрсытэт. У наш час палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Летувы.