![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/%25D0%25A2%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D1%2584%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2586%25D1%2596%25D1%258F.jpg/640px-%25D0%25A2%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D1%2584%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2586%25D1%2596%25D1%258F.jpg&w=640&q=50)
Азіз Шавэршан
аўстралійскі бодыбілдэр, пэрсанальны трэнэр, стрыптызэр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Азіз Сяргеевіч Шавэршан (па-расейску: Азиз Сергеевич Шавершян, 24 сакавіка 1989, Масква, СССР — 5 жніўня 2011, Эствуд, Сыднэй, Аўстралія), больш вядомы пад сваёй інтэрнэт-мянушкай Zyzz[1] — аўстралійская інтэрнэт-знакамітасьць[2], пэрсанальны трэнэр, мадэль і стрыптызэр, які стаў культам пасьля разьмяшчэньня некалькіх відэа пра сябе на YouTube, пачынаючы зь 2007 году. У канцы ліпеня 2011 быў пад вялікай агульнай увагай СМІ, калі Sydney Morning Herald апублікаваў навіну пра арышт яго старэйшага брата Саіда Шавэршана за незаконнае захоўваньне анабалічных стэроідаў. 5 жніўня 2011 году, у той час як Zyzz адпачываў у Бангкоку, Тайлянд, перанёс сардэчны прыступ і памёр ва ўзросьце 22 гадоў.[3]
Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Азіз Шавэршан | |
Азіз Сяргеевіч Шавэршан | |
![]() | |
Род дзейнасьці | культурыст, трэнэр, інтэрнэт-знакамітасьць, мадель, стрыптызёр |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1989 |
Месца нараджэньня | Масква, СССР |
Дата сьмерці | 5 жніўня 2011 |
Месца сьмерці | Эствуд, Сыднэй, Аўстралія |
Прычына сьмерці | прыроджаны парок сэрца[d] |
Месца вучобы | |
Занятак | пэрсанальны трэнэр, ют’юбэр, мадэль, тэлепрадусар, зорка Інтэрнету |
Закрыць