Аграхімія
галіна хіміі і аграноміі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аграхі́мія, агранамічная хімія (стар.-грэц. agros, поле + хімія) — навука пра жыўленьне расьлін, выкарыстаньне ўгнаеньняў і хімічных сродкаў у земляробстве, пра хімічныя працэсы, што адбываюцца ў глебе і расьлінах пад уплывам угнаеньняў, пэстыцыдаў і павышаюць ураджай, паляпшаюць якасьць сельгаспрадукцыі[1]. Аграхімія належыць да прыродазнаўчых навук і шчыльна зьвязаная з хіміяй, глебазнаўствам, фізыялёгіяй і біяхіміяй расьлінаў.