![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/NaturalScienceMontage.png/640px-NaturalScienceMontage.png&w=640&q=50)
Прыродазнаўчыя навукі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыро́дазна́ўчыя наву́кі — навукі, якія прадметам вывучэньня маюць прыроду. Традыцыйна супрацьпастаўляюцца гуманітарным навукам, прадмет якіх мае каштоўнасную афарбоўку (В. Дыльтэй). Сярод прыродазнаўчых навук цэнтральнае месца займае фізыка, у рэчышчы якой склаўся навуковы мэтад і якая зьяўляецца агульным тэарэтычным грунтам дзеля пабудовы й разуменьня хіміі, біялёгіі, геалёгіі, астраноміі і іншых. Матэматыка ў Эўклідавых «Пачатках» паўстала таксама як навука прыродазнаўчая, а менавіта як апісальная навука аб прасторы — аб наяўным; але далейшае разьвіцьцё і фармалізацыя надалі матэматыцы інструмэнтальнае вымярэньне, пераўтварыўшы яе ў навуку аб мажлівым.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/NaturalScienceMontage.png/640px-NaturalScienceMontage.png)
Існуюць пяць галіны прыродазнаўства, то бок астраномія, біялёгія, хімія, навукі пра Зямлю і фізыка. Гэтыя навукі адрозьніваюцца ад гуманітарных навук, як то мовазнаўства, антрапалёгія, літаратуразнаўства, а таксама фармальных навук, як то матэматыка і лёгіка. Нягледзячы на іхныя адрозьненьні, гэтыя навукі часам перасякаюцца. Напрыклад, сацыяльныя навукі і біялёгія перасякаюцца пры вывучэньні чалавека як арганізмаў, а таксама матэматыка рэгулярна выкарыстоўваецца ва ўсіх натуральных навуках.
Разам з традыцыйным выкарыстаньнем, прыродазнаўства можа ахопліваць натуральную гісторыю, якая ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, і засяроджвацца на апісаньнях і клясыфікацыях расьлінаў, жывёл, мінэралаў і іншых прыродных аб’ектаў.