Фізыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́зыка (ад па-грэцку: φυσικός і φύσις) — фундамэнтальная навука аб прыродзе.
Фізыка | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | прыродазнаўчыя навукі |
Тэма | 4964 |
Вывучаецца ў | physics student[d] |
Прадмет вывучэньня | матэрыя (рэчыва й поле), формы яе руху і ўзаемадзеяньня |
Пэрыяд заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Гісторыя | гісторыя фізыкі[d] |
Асноўныя кірункі | мэханіка, тэрмадынаміка, оптыка, клясычная электрадынаміка, тэарэтычная фізыка й інш. |
Цэнтры дасьледаваньняў | ва ўсім сьвеце |
Значныя навукоўцы | гл. ніжэй |
Фізыка ў Вікісховішчы |
Прадметам фізычных дасьледаваньняў ёсьць назіраныя зьявы рэчаіснасьці («фенамены»), мэтаю — эканомнае іх апісаньне праз пабудову адпаведных тэорыяў (асэнсаваньне «науменаў»), мэтадам — гэтак званы навуковы мэтад.
Надзейна ўсталяванымі разьдзеламі фізыкі ёсьць тэорыя гравітацыі Айнштайна, клясычная электрадынаміка Максўэла, рэлятывісцкая мэханіка, квантавая фізыка, фізычная кінэтыка й статыстыка. Сучасны стан разьвіцьця фізыкі адкрывае перад чалавецтвам нечуваныя магчымасьці тэхналягічнага засваеньня тэарэтычна ўжо засвоеных абсягаў: вядомыя прыклады пэрспэктыўных дастасаваньняў даюць ядзерная энэргетыка, квантавая інфарматыка, біяфізыка.
Дасюль застаюцца нявырашанымі, аднак, такія фундамэнтальныя праблемы, як фенаменалягізм Стандартнай Мадэлі ў тэорыі элемэнтарных часьцінак або непраквантаванасьць гравітацыі; няма паразуменьня і з «паўфілязофскімі» пытаньнямі кшталту: Што ёсьць час? Што ёсьць розум і сьвядомасьць? Урэшце, чаму гэткай пасьпяховай сталася праграма фізычных дасьледаваньняў рэчаіснасьці; чаму Сусьвет выглядае пазнавальным? Можна спадзявацца, што разьвязаць гэтыя пытаньні станецца магчымым па стварэньні гэтак званай «тэорыі ўсяго», гэтае даўняе idee fix тэарэтычнай фізыкі.