тып населенага пункту ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Аграгарадок» (рас. агрогородок) — назва паселішча з водазабесьпячэньнем, вуліцамі зь цьвёрдым дарожным пакрыцьцём, падвозам да раённых і абласнога цэнтраў, установамі абслугоўваньня асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва і ўстановамі культуры[1] згодна з афіцыйнай беларускамоўнай клясыфікацыяй рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.
Нэалягізм «аграгарадок» (рас. агрогородок) зьявіўся ў расейскай мове прыкладна ў 1970-я гады (часы кіраваньня Брэжнева) і ад пачатку азначаў «добраўпарадкаваны пасёлак гарадзкога тыпу (на тэрыторыі саўгасу, калгасу)»[2]. Беларускія слоўнікі, выдадзеныя да 2000-х гадоў, не фіксуюць гэтага слова (ТСБМ пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы падае толькі «аграгорад»). Увогуле, мескія паселішчы на тэрыторыі Беларусі гістарычна ня мелі такога статусу, як «гарадок». Існавалі толькі месты і мястэчкі[3], а ўласныя назвы Гарадок, Давыд-Гарадок, Кажан-Гарадок і іншыя сьведчаць пра наяўнасьць за часамі Вялікага Княства Літоўскага ў адпаведных паселішчах невялікіх замкаў («гарадоў»).
Паняцьце «аграгарадок» пачало масава ўжывацца ў сучаснай Беларусі з прыняцьцем «Дзяржаўнай праграмы адраджэньня і разьвіцьця сяла на 2005—2010 гады». Паводле А. Лукашэнкі, менавіта ён прапанаваў выкарыстоўваць гэтую назву з наступных прычынаў[4]:
|
Згодна з афіцыйным азначэньнем[5], аграгарадкі — гэта «добраўпарадкаваныя населеныя пункты, у якіх створаная вытворчая і сацыяльная інфраструктура для забесьпячэньня сацыяльных стандартаў насельніцтва, што пражывае ў іх і на прылеглай тэрыторыі». Тым часам вёскі (ідэнтычна пасёлкам) азначаюцца як «населеныя пункты, у якіх створаная адпаведная вытворчая і сацыяльная інфраструктура, не аднесеныя да аграгарадкоў».
Сярод асноўных характарыстык аграгарадкоў дэкляруецца:
Статус «аграгарадку» атрымліваюць існыя населеныя пункты, пераважна вёскі (першая — Езеры Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці). На 27 траўня 2011 году ў Беларусі налічвалася 1481 аграгарадкоў.
Сярод найбольш прыярытэтных задачаў разьвіцьця аграгарадкоў А. Лукашэнка бачыць наступнае[4]:
|
6 кастрычніка 2011 году зьявілася інфармацыя, што ў Беларусі можа зьявіцца таджыцкі аграгарадок[6].
Сябра-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка крытычна ацэньваў праект пабудовы аграгарадкоў:
Пераўтварылі аграрную праблему ў кармушку для тых, хто імкнецца пагрэць рукі на гэтым. У мяне ёсьць інфармацыя, што адзін домік у аграгарадку каштуе столькі, як катэдж на беразе Менскага мора. Марнуюць грошы. Без дакумэнтаў будуюць. Разьлік робіцца па факту. Такога ж ніколі яшчэ не было! Колькі скажуць, столькі і бяруць. Акрамя таго, ствараюць сацыяльную праблему. Тыя зь вяскоўцаў, якія працавалі ўсё жыцьцё, а таксама іх дзеці, нічога не атрымліваюць. Затое нейкія прыблуды перакаці-поле, якія ня хочуць і ня будуць працаваць, перавернуцца ў вёсцы, згадзяць гэтае жытло і зьедуць. | ||
Таксама Іван Нікітчанка адзначае эканамічную немэтазгоднасьць аграгарадкоў[7]:
Не апраўдаліся й ніколі не апраўдаюцца. Адзін заход ужо быў у 70-я гады, калі пачалі будавацца прамысловыя комплексы, буйныя фермы. Былі пабудаваныя аграгарадкі. Калі адбыўся завал сельскай гаспадаркі, аграгарадкі прыйшлі ў заняпад. Драўляныя шчыты навокал стаяць, там ніхто не жыве. І ў цяперашнія не ўдалося перасяліць людзей, як плянавалі. Няма школаў, няма дзіцячых садкоў. Ды й дзяцей там няма. Там жывуць людзі бяз каранёў, прыехалі, паехалі… | ||
Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі ў 2008 годзе, таксама выказваў сумневы наконт рэнтабэльнасьці прадукцыі, якую ствараюць гаспадаркі ў аграгарадках, а таксама крытыкаваў прынцып разьмеркаваньня сродкаў на будаваньне дамоў, праз што шмат жытла апыняецца без жыльцоў[8].
Эколяг Валеры Дранчук зьвяртае ўвагу на наступны аспэкт праблемы, якую ствараюць штучныя для вясковага асяродзьдзя аграгарадкі:
Вынішчаецца каранёвы пляст матэрыяльнай беларускай культуры. Старыя пабудовы разбураюцца, як сьмецьце. Асабліва ў параўнаньні з аграгарадкамі. Растуць гарадкі й пад нож бульдозэра ідуць «рарытэты». Гэта і частка матэрыяльнай культуры, і частка экалёгіі. Мы ж зьбіраемся разьвіваць экатурызм! Але ўжо ня будзе й рэштак сапраўднай беларушчыны. | ||
Існуюць зьвесткі, што пры правядзеньні будаўнічых працаў у традыцыйных вёсках і мястэчках дзеля наданьня ім афіцыйнага статусу «аграгарадок» адбывалася зьнішчэньне гістарычна-культурных каштоўнасьцяў (Гальшаны[9]), помнікаў прыроды і садова-паркавага мастацтва (Двор Залесьсе[10]), традыцыйнай гістарычнай забудовы (Празарокі[11]), закрыцьцё музэяў (Маслакі[12]). Сустракаюцца і іншыя крытычныя водгукі[13][14].
Паводле зьвестак КДК РБ, на травень 2012 году толькі ў Менскай вобласьці парожнімі стаялі 72 дамы, збудаваныя ў сельскай мясцовасьці згодна зь дзяржаўнай праграмай. Апроч таго, КДК выявіў масавыя парушэньні ў аграгарадках Гарадзенскай вобласьці, сярод іх — закрыцьцё школаў і дзіцячых садкоў, дрэнная якасьць будынкаў, адсутнасьць аб’ектаў культурна-забаўляльнага характару[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.