Ігумен
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігу́мен (з 1923 году — Чэ́рвень[lower-alpha 1]) — места ў Беларусі, на рацэ Ігуменцы. Адміністрацыйны цэнтар Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 9619 чалавек[1]. Знаходзіцца за 62 км на паўднёвы ўсход ад Менску, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіпавічы), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Магілёў.
Ігумен лац. Ihumien | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1387 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Ігуменскі | ||||
Насельніцтва: | 9619 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1714 | ||||
Паштовы індэкс: | 223232 | ||||
СААТА: | 6258501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°42′28″ пн. ш. 28°25′56″ у. д. | ||||
± Ігумен Ігумен | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cherven.gov.by |
Ігумен — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся будынак вязьніцы, помнік гісторыі і архітэктуры XVIII ст. 26 чэрвеня 1941 году ва ўрочышчы Цагельні каля Ігумену карнікі НКВД расстралялі каля трох тысячаў яе вязьняў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму драўляныя касьцёл Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і царква Раства Багародзіцы, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.