![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Ятранка
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ятра́нка[1] — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).
Хуткія факты Ятранка, Характарыстыка ...
Ятранка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 208 км² |
Расход вады | 1,33 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Ярошычы |
• Каардынаты | 53°26′46,50″ пн. ш. 25°53′11,7″ у. д.HGЯO |
Вусце | Моўчадзь |
• Месцазнаходжанне | Наваельня |
• Каардынаты | 53°27′14,93″ пн. ш. 25°34′21,71″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Моўчадзь → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Навагрудскі раён, Дзятлаўскі раён |
![]() ![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці 1,33[1] м³/с. Пачынаецца каля вёскі Ярошычы. Упадае ў Моўчадзь на поўдні гарадскога пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша. Прытокі — Мутніца (справа), Лапушанка.
На рацэ: вёска Ятра, сажалкі каля вёсак Круцілавічы і Стараельня.