Моўчадзь (рака)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Моўчадзь.
Мо́ўчадзь, Мо́ўчадка — рака ў Баранавіцкім, Дзятлаўскім і Лідскім (вусце) раёнах Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Хуткія факты Моўчадзь, Характарыстыка ...
Моўчадзь | |
---|---|
Рака Моўчадзь каля Серафінаў, Дзятлаўскі раён | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 98 км |
Басейн | 1 155 км² |
Расход вады | 9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°16′28″ пн. ш. 25°51′00″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°38′13″ пн. ш. 25°19′09″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 98 км. Плошча вадазбору 1140 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Цячэ пераважна па Навагрудскім узвышшы. Шырыня рачной даліны каля 1,5 км. Асноўныя прытокі: Ятранка, Промша, Сваротва, Клішаўка, Паніква (справа), Дзятлаўка (злева).
На рацэ за 9 км ад вусця Гезгальская ГЭС і Гезгальскае вадасховішча. У сутоках Моўчадзі і Ятранкі, на заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Наваельня размяшчаецца курортная зона і санаторый.
- Рака Моўчадзь у вёсцы Моўчадзь
- Рака ў Дзятлаўскім раёне
- Гезгальскае вадасховішча
- Гезгальская ГЭС