(1599—1636) канюшы вялікі каронны From Wikipedia, the free encyclopedia
Князь Януш Канстанцінавіч Вішнявецкі (чэрвень 1599 — 9 лістапада 1636) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, стараста крамянецкі (з 1629 года), канюшы вялікі каронны (1633—1636).
Януш Канстанцінавіч Вішнявецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Janusz Wiśniowiecki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі | ||||||
Нараджэнне | чэрвень 1599 | ||||||
Смерць |
9 лістапада 1636[1][2] (37 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вішнявецкія | ||||||
Бацька | Канстанцін Вішнявецкі[d][3] | ||||||
Маці | Ганна з Загароўскіх[d][3] | ||||||
Жонка | Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d] | ||||||
Дзеці | Дымітр Ежы Вішнявецкі і Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік літоўскага княскага роду Вішнявецкіх герба «Карыбут». Старэйшы сын ваяводы белзскага і рускага, князя Канстанціна Канстанцінавіча Вішнявецкага (1564—1641), ад першага шлюбу з Ганна Загароўская (да 1574—1600/1602). Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедыміна ў XIII калене.
Атрымаў добрую адукацыю за мяжой, дзе доўгі час правёў у Італіі. Падчас замежнага падарожжа удзельнічаў у ваенных дзеяннях. Некаторы час служыў у арміі герцага Савойскага Карла Эмануіла I. Падчас свайго другога падарожжа на Захад уступіў у іспанскую армію Амброзіа Спінолы, пад камандаваннем якога прымаў удзел у аблозе іспанцамі галандскай крэпасці Брэда (1624—1635).
Пасля вяртання ў Польшчу князь Януш Вішнявецкі праявіў цікавасць да ваеннай справы і неаднаразова прымаў удзел у баях з крымскімі татарамі. Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй, Швецыяй і Рускай дзяржавай. У 1633 у падчас ваенных дзеянняў супраць турэцкай арміі Абаза-пашы Януш Вішнявецкі за свой кошт падрыхтаваў дзве пешыя і адну конную харугвы. Утрымліваў пры сваім двары надворнае войска, на ўтрыманне якога плаціў 120 тысяч злотых з уласнай казны. Частку сваіх даходаў накіроўваў на падтрыманне міру і спакою.
Неаднаразова абіраўся паслом ад Луцкай зямлі на соймы, належаў да прыдворнай партыі прыхільнікаў вялікага канцлера кароннага Томаша Замойскага. У 1631 годзе пасля смерці князя Юрыя Збаражскага, апошняга мужчынскага прадстаўніка роду Збаражскіх, Януш Вішнявецкі разам з сястрой Евай атрымаў у спадчыну значную частку іх уладанняў на Валыні з цэнтрам у Збаражы. Буйное багацце дазволіла яму весці шчодрае жыццё, але неўзабаве ён апынуўся ў вялікіх даўгах. У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў роду Вішнявецкіх Януш быў чалавекам мірным і спакойным. Высока цаніў культуру і быў шчодрым мецэнатам. Ягоным пратэжэ быў польскі паэт Самуэль Твардоўскі, які па завяшчанні князя Януша Вішнявецкага атрымаў сяло Зарубінцы.
Януш Вішнявецкі нават прэтэндаваў на польскую карону. У 1634 годзе ўдзельнічаў у сойме, дзе выступаў супраць ератыкоў і праваслаўных.
Князь Януш Вішнявецкі не меў моцнага здароўя, хоць дакладна не вядома, якімі канкрэтна хваробамі ён пакутаваў. 9 лістапада 1636 года 37-гадовы князь памёр, пакінуўшы пасля сябе шмат даўгоў. Пасля яго смерці паэт Самуіл Твардоўскі напісаў пра яго панегірык «Książę Wiśniowiecki Janusz».
19 верасня 1627 года ў Вільні ажаніўся з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч (каля 1610—1646), дачкой ваяводы віленскага Януша Скуміна-Тышкевіча (каля 1572—1642) і Барбары Нарушэвіч. Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.