Беларускі пратэстанцкі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Якуб з Калінаўкі (Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус, лац.: Jakub Calinovius, польск.: Jakub z Kalinówki; ? — 1583) — беларускі пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік. Гуманіст, ідэолаг левай, плебейска-сялянскай плыні радыкальна-рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XVI стагоддзя, антытрынітарый[1][2].
Нарадзіўся ў сялянскай або беднай шляхецкай сям’і ў Калінаўцы на Падляшшы. Мяркуюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай.
У 1560-я гады прапаведаваў у антытрынітарыянскім зборы ў маёнтку канцлера Вялікага Княства Літоўскага, магната-кальвініста Яўстафія Валовіча.
У 1568 годзе пакінуў гэту службу, верагодна, з прычыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытрынітарскім руху ў Вялікім Княстве Літоўскім.
3 1567 года ўдзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім Княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэістамі, што сведчыць пра яго шырокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 годзе на сінодзе літоўскіх братоў у Іўі (каля Валожына) разам з Паўлам з Візны вёў палеміку з лідарам правага крыла антытрынітарыяў С. Будным па пытанні аб свецкай уладзе і валоданні чэляддзю нявольнай[1].
У 1569 годзе выехаў у Польшчу i там разам з Марцінам Чаховіцам і іншымі аднадумцамі з Вялікага Княства Літоўскага заснаваў у Ракаве[1] рэлігійную суполку, абавязкам кожнага члена якой было зарабляць сабе на хлеб толькі сваімі рукамі[2]. Каля 1575 года знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся.
Паслядоўнік Пятра з Ганёндза i Марціна Чаховіца. Быў заўзятым прыхільнікам сацыяльнай роўнасці . Спасылаючыся на Біблію, сцвярджаў, што Бог стварыў усіх людзей з адной крыві, таму ўсе людзі браты, і ніхто не мае права панаваць над іншымі. Лічыў, што крыніцай сацыяльнай няроўнасці з'яўляецца прыватная ўласнасць . Выступаў за негвалтоўнае пераадоленне няроўнасці праз маральнае самаўдасканаленне і мірны байкот існуючых грамадска-дзяржаўных інстытутаў[2].
Якуб меў значны аўтарытэт сярод радыкальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі паважаць яго як віднага члена суполкі. Ён выступаў супраць эксплуатацыі, свецкай улады, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацыянальную роўнасць, свабоду веравызнання[1]. «Не можа i не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя. … Ці ж можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.