скульптар і архітэктар эпохі Адраджэння From Wikipedia, the free encyclopedia
Якапа Сансаві́на[5] (італ.: Jacopo Sansovino; 2 ліпеня 1486 — 27 лістапада 1570) — скульптар і архітэктар эпохі Высокага Адраджэння.
Якапа Сансавіна | |
---|---|
італ.: Jacopo Sansovino | |
| |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1486[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1570[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Франчэска Сансавіна[d] |
Род дзейнасці | архітэктар, скульптар |
Уплыў | Андрэа Сансавіна[d] |
Уплыў на | Алесандра Віторыа[d][4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Фларэнцыі, пры нараджэнні Якапа Таці. У Фларэнцыі ў 1500 годзе паступіў у вучні да Андрэа Сансавіна, прозвішча якога ён пасля ўзяў. У 1510 годзе суправаджаў настаўніка ў Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру.
Якапа быў наняты папам Юліем II для рэстаўрацыі пашкоджаных статуй, таксама ён стварыў бронзавую копію скульптурнай групы «Лаакаон і яго сыны». У 1511 годзе Сансавіна вярнуўся ў Фларэнцыю, дзе пачаў працу над мармуровай статуяй Якава Зевядзееў для сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ. У той жа перыяд ім была створана скульптура «Бахус і Пан» (Барджэла).
Вярнуўшыся ў Рым, Якапа працаваў для абшчыны фларэнційцаў над царквой Сан-Джавані-Дэі-Фіярэнціна, распачатай Антоніа да Сангала. Мармуровая скульптурная група «Мадонна з дзіцем», створаная Сансавіна, была ўсталяваная на захад ад храма Сант-Агасціна.
У 1527 годзе Якапа быў вымушаны бегчы з разрабаванага Рыма. Па шляху ў Францыю ён спыніўся ў Венецыі, дзе яго прынялі Тыцыян і П’етра Арэціна. Заказ на аднаўленне галоўнага купала базілікі Сан-Марка прымусіў яго адмовіцца ад сваіх планаў. Неўзабаве Сансавіна становіцца галоўным архітэктарам Венецыянскай рэспублікі. У Венецыі ён застаўся да канца жыцця.
Сансавіна ўнёс вялікі ўклад у архітэктуру Венецыі. Пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваны будынак бібліятэкі, манетны двор, ладжэта. Якапа пабудаваў некалькі палацца, цэрквы Сан-Джуліяна і Сан-Франчэска дэла Вінья, якую скончваў Паладыа.
Як скульптар, Сансавіна вылепіў статую Марса і Нептуна, устаноўленыя на параднай лесвіцы Палаца Дожаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.