From Wikipedia, the free encyclopedia
Язэ́п Дакіне́віч (1906, в. Галынцы — ?) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч, які арганізаваў Беларускую народную самапомач і беларускую самаахову на Слонімшчыне. Пазней сфармаваў гэтаксама 48-ы батальён дапаможнай паліцыі.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Язэп Дакіневіч | |
---|---|
Перыяд жыцця | 1906 — ? |
Дата нараджэння | 1906 |
Прыналежнасць |
Польшча (да 1939) Беларуская народная самапомач (1941–?) Беларуская незалежніцкая партыя (1942–?) Трэці Рэйх (1942–1944) Беларуская краёвая абарона (1944) |
Род войскаў |
пяхота дапаможная паліцыя |
Гады службы |
Польшча (?–?) Беларускі корпус самааховы (1942–1943) шуцманшафт (1943–1944) Беларуская краёвая абарона (1944) |
Званне |
падхарунжы старшы лейтэнант |
Часць | 48-ы батальён дапаможнай паліцыі |
Камандаваў | Слонімскі батальён беларускай самааховы |
Пасада |
загадчык харчэўні і начлежнага дому БНС (1941–?) афіцэр прапаганды (1943) акруговы начальнік БКА (1944) намеснік БЦР у Слонімскай акрузе (1944) |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Служыў у польскай арміі, з’яўляўся афіцэрам. Дасягнуў звання падхарунжага[1].
З 1941 року загадчык харчэўні і начлежнага дома Самапомачы[2][3].
У 1942 годзе прымае ўдзел на ўстаноўчым з’ездзе Беларускае незалежніцкай партыі ў Менску[4].
У 1942—1943 гадах — камандзір Слонімскага батальёна беларускае самааховы.
У другой палове 1943 года нямецкія паліцэйскія ўлады пастанавілі арганізаваць яшчэ тры беларускія паліцэйскія адзінкі: 48-ы батальён у Слоніме, 60-ы батальён у Баранавічах і 36-ы полк ва Урэччы Слуцкай акругі. Акруговы камісар Слонімскай акругі супольна з нямецкім акруговым начальнікам паліцыі папрасілі ў жніўні 1943 года да сябе спадара Дакіневіча і слонімскага павятовага старшыню спадара Цітовіча і абвясцілі ім, што нямецкія ўлады дазваляюць арганізаваць беларускае войска і што ў Слоніме мае быць створаны першы батальён, камандзірам якога будзе якраз Дакіневіч[5].
Дакіневіч прымаў ахвотнікаў, выступаў перад імі з гарачымі прамовамі і нястомна заладжваў усе справы па арганізацыі батальёна. Праз некалькі дзён у батальён прыбыло каля 5.000 чалавек[1], у разоў пяць больш, чым было наогул патрэбна. Немцы вельмі дзівіліся такой з’яве, хвалілі Дакіневіча, і пакрысе пачалі самі брацца за людзей.
Калі Дакіневіч арганізаваў батальён, прыбыў сапраўдны камандзір батальёну маёр-немец, а з ім разам і ўся абсада батальёна — таксама немцы. Дакіневіч застаўся пры батальёне ў ролі афіцэра прапаганды. Немцы, праўда, вельмі лічыліся з Дакіневічам, нават называлі яго камандзірам батальёну, бо ведалі, — калі сыдзе з батальёну Дакіневіч, то і ўвесь батальён разляціцца, але гэта справы не змяняла[1].
У кастрычніку 1943 году Францішак Кушаль прыехаў на інспекцыю гэтага батальёна. Батальён прадстаўляўся вельмі добра, быў па-баявому настроены, выпадкі дэзерцірства былі вельмі рэдкія. Адно жаданне, якое мелі жаўнеры — гэта каб кіраўнікі ў іх былі беларусы.
Неўзабаве батальён пачаў змагацца супраць партызанаў. У баявым плане ён таксама паказаў сябе з найлепшага боку. І вось у меру таго, як батальён станавіўся штораз мацнейшым, значэнне Дакіневіча ў батальёне немцамі памяншалася. У сакавіку (па некаторых крыніцах у лютым) 1944 года Дакіневіч быў пакліканы на пасаду акруговага начальніка БКА. Заняты цалкам новаю працаю, ён амаль зусім адышоў ад батальёну.
Увосень 1943 году з прыездам тэатральнай групы Менскага Тэатра прайшлі арышты з-за даносаў тутэйшага беларускага актыву на сваю апазіцыю. Арышты не былі навіной у горадзе, людзі арыштоўваліся нягледзячы на тое, хто на каго падаваў данос, абы што-небудзь можна было выдумаць. Па гэтых даносах немцы арыштоўвалі беларусаў-нацыяналістаў. Збольшага да арыштаў у Слоніме спрычыніліся Дакіневіч і Данілюк, якія, нават калі нешта проста здавалася, беглі да немцаў, а тыя высылалі сваё СД і арыштоўвалі. Таму Дакіневіч пазней дасягнуў даверу Астроўскага і стаў акруговым начальнікам БКА ў Слонімскай акрузе[6] ў лютым 1944 года[7]. Паводле Алеся Асіповіча-Асіпчыка, Дакіневіч быў таксама прызначаны як намеснік БЦР у Слонімскай акрузе[8], аднак, паводле кнігі «Беларусь учора і сяньня», якую напісалі тагачаснікі, намеснікам БЦР у Слонімскай Акрузе быў А. А. Аўдзей[6]. Праз Дакіневіча ў астрог патрапілі: Стэфа Лыскавец, Сяргей Новік-Пяюн, паэт Міско (Івэрс) і іншыя. Палова з арыштаваных была выпушчаная, а іншая выслана ў Калдычава па разглядзе ўжо Баранавіцкага СД.[8]
З 1944 года жыў на эміграцыі. Спачатку ў Баварыі меў уласны рэстаран, падтрымліваў сувязі з беларусамі, дапамагаў ім, потым перасяліўся ў Аргенціну. Але існуе версія, што ў другой палове 1940-х гадоў ён вярнуўся ў Польшчу да сваёй каханай дзяўчыны, з якой пазнаёміўся ў Слоніме. Там яны сустрэліся і ажаніліся. У Польшчы Дакіневіч пражыў свае апошнія гады пад іншым прозвішчам, адышоўшы ад усіх беларускіх спраў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.