Урэчча (Любанскі раён)
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Урэ́чча[3] (трансліт.: Urečča, руск.: Уречье) — гарадскі пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Урэцкага сельсавета. За 24 км на паўночны захад ад г. Любань, 177 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы—Асіповічы. Насельніцтва 2 938 чал. (2017)[4].
Гарадскі пасёлак
Урэчча
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя

Вядома з 1635 г., калі ў маёнтку Слуцкага княства ВКЛ адкрыта люстраная мануфактура, на базе якон дзейнічала Урэцкая шкляная мануфактура. Належала Алелькавічам, з 1600 г. Радзівілам. У XVIII—XIX стст. Вітгенштэйнам. У XVIII ст. ва Урэччы царква св. Мікалая, касцёл і сінагога.
3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка ў Горкаўскай воласці Бабруйскага павета. 3 1830 г. у маёнтку працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, у 1841 г. — 2 мануфактуры па вытворчасці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла, на месцы якіх у канцы XIX ст. адкрыты керамічныя майстэрні. У 1886 г. — 60 двароў. У 1915 пабудавана чыгуначная станцыя на лініі Асіповічы—Слуцк. У пачатку XX ст. ва Урэччы дзейнічала народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, паштовае аддзяленне, аптэка, пажарная дружына.
У 1919—1920 гг. акупіравана польскімі войскамі, якія спалілі 50 хат і шмат гаспадарчых пабудоў. У 1920—30-я г. ў мястэчку хата-чытальня з бібліятэкай, школа працоўнай моладзі, сярэдняя беларуская і 7-гадовая руская школы. 3 1924 г. мястэчка Слуцкага раёна, з 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. 3 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі, дзейнічала падпольная група. У жніўні 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады расстралялі 25 сем’яў удзельнікаў падпольнай групы. 3 25 снежня 1962 г. у Любанскім раёне.
Насельніцтва
Інфраструктура
Працуюць 2 сярэднія школы і 3 дашкольныя ўстановы, 3 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца, аптэка, 2 аддзяленні сувязі.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (спірт- і хлебазаводы) і сельскагаспадарчых прылад працы; прадпрыемства «Другасмет».
Славутасці
- Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (2000)
- Брацкая магіла партызан
- Магілы ахвяр фашызму (1014 ж.)
- Свята-Мікалаеўская царква (1951).
- Помнік землякам, што загінулі ў Вялікую Айчыную вайну.
Вядомыя асобы
- Наталля Сяргееўна Дзяргач (нар. 1964) — беларускі ўрач-педыятр, дэпутатка.
- Анатоль Уладзіміравіч Мяцельскі (нар. 1950) — беларускі матэматык
- Анатоль Мікалаевіч Радзівоненка (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Канстанцінавіч Коршук (нар. 1935) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1982).
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.