From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое рыхтуе спецыялістаў у галіне правазнаўства, паліталогіі, эканамічнага права.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Юрыдычны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Англійская назва | Law faculty of BSU |
Заснаваны | 1925 |
Дэкан | Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск |
Адрас | вул. Ленінградская, 8 |
law.bsu.by |
Дэкан факультэта — кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (з 2021 года).
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які быў заснаваны ў 1921 годзе, складаўся з трох факультэтаў: грамадскіх навук, рабочага і медыцынскага.
Студэнты факультэта грамадскіх навук (ФГН) навучаліся на 4 аддзяленнях: прававым, эканамічным, этнолага-лінгвістычным, грамадска-педагагічным. Заняткі на прававым аддзяленні пачаліся 30 верасня 1921 года і першым дэканам факультэта грамадскіх навук стаў гісторык, прафесар Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі.
Пасля рэарганізацыі БДУ ў 1922 годзе і выдзялення педагагічнага факультэта на ФГН засталося два аддзяленні: эканамічнае і прававое. Факультэт грамадскіх навук у той час узначаліў Саламон Захаравіч Кацэнбоген — прафесар-сацыёлаг.
У 1925 годзе СНК БССР пастанаўляе адкрыць у БДУ факультэт права і гаспадаркі, які ставараецца на базе эканамічнага і прававога аддзяленняў факультэта грамадскіх навук.
З 1930 года факультэт стаў называцца факультэтам савецкага права і будаўніцтва, а 7 ліпеня 1931 года быў рэарганізаваны ў асобны Інстытут савецкага будаўніцтва і права, які падпарадкоўваўся непасрэдна ЦВК БССР. Тэрмін навучання скараціўся да трох гадоў. У 1932 годзе рэарганізацыя працягваецца і ўтвараецца Беларускі дзяржаўны юрыдычны інстытут, які быў перададзены ў распараджэнне Наркамата юстыцыі БССР.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі тэрыторыі Беларусі інстытут часова прыпыніў сваю дзейнасць. Прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнты інстытута прымалі актыўны ўдзел у барацьбе з фашызмам.
20 верасня 1944 года Саўнаркам БССР прыняў пастанову «Аб узнаўленні дзейнасці Беларускага юрыдычнага інстытута». Узначаліў Інстытут Іосіф Сямёнавіч Андрэйчык. З 1945 года Інстытут зноў атрымаў магчымасць рыхтаваць навукова-педагагічныя кадры праз аспірантуру. Інстытутам ужо кіраваў Гаўрыіл Аляксеевіч Павецьеў.
У 1954 годзе Беларускі юрыдычны інстытут рэарганізоўваецца ў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (загад Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР № 1048 ад 07.10.1954). У хуткім часе ён пераяджае ва універсітэцкі гарадок. Дэканам новаўтворанага юрыдычнага факультэта стаў Яўгеній Міхайлавіч Семярыхін (1914—1963). У 1955—1956 гг. навучальным годзе на факультэце навучаецца 305, а праз 10 гадоў (у 1966) — ужо 1275 студэнтаў. З 1956 года факультэт узначаліў Васіль Аляксандравіч Дарогін. У 1957—1961 гадах размяшчаўся доме № 1 БДУ[1].
У 1964 годзе дэканам быў абраны Іларыён Мефольдавіч Ігнаценка, у 1965 годзе — Васіль Адамавіч Шкурко.
У 1973 годзе дэканам факультэта быў абраны Васіль Фёдаравіч Чыгір. На пра канцы 1970-х гадоў факультэт часова пераяджае ў будынак на вул. Маскоўскай, 17. З 1983 года дэканам факультэта працаваў Валерый Гур’евіч Ціхіня.
Новы этап развіцця ўніверсітэцкай юрыдычнай навукі быў звязаны з карэннай рэарганізацыяй усяго грамадска-палітычнага ладу і абвяшчэннем Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР 1990 года. У рэфарматарскі час з 1989 года факультэт узначальваў Валерый Мікалаевіч Гадуноў. У Рэспубліцы Беларусь пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства і фарміравання якасна новай прававой сістэмы, у якім прынялі актыўны ўдзел вучоныя юрыдычнага факультэта.
Дэканам юрыдычнага факультэта ў 2002—2020 гадах з’яўляўся Сяргей Аляксандравіч Балашэнка.
30 жніўня 2005 года факультэт вярнуўся ва ўніверсітэцкі гарадок БДУ ў новы будынак па адрасе: вул. Ленінградская, 8.
Юрыдычны факультэт БДУ няўхільна развіваецца: адкрываюцца новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі, уводзяцца актуальныя спецкурсы; выкладчыкі абараняюць кандыдацкія і доктарскія дысертацыі, выдаюць манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, чытаюць лекцыі ў замежных універсітэтах; студэнты перамагаюць ва Рэспубліканскай алімпіядзе па правазнаўству і рэспубліканскіх конкурсах навуковых работ, прымаюць удзел у навукова-практычных канферэнцыях, займаюць прызавыя месцы на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы.
Вучэбны працэс на факультэце забяспечваюць амаль 30 дактароў навук, прафесараў, больш 150 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Прафесарска-выкладчыцкі састаў факультэта прадстаўлены высокакваліфікаванымі спецыялістамі, лепшымі правазнаўцамі. Сярод іх выдатныя тэарэтыкі, вопытныя практычныя работнікі, кіраўнікі вышэйшых дзяржаўных устаноў. За выдатныя поспехі ў навуковай і педагагічнай дзейнасці шэрагу работнікаў факультэта прысуджаны ганаровыя званні «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны работнік вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», прэміі БДУ імя У. І. Пічэты.
На факультэце навучаецца больш за тры тысячы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі і іншых краін. На першай ступені навучанне вядзецца па трох спецыяльнасцях: правазнаўства, выпускнікам якога прысвойваецца кваліфікацыя «юрыст»; паліталогія — кваліфікацыя «палітолаг» і эканамічнае права — кваліфікацыя «юрыст з веданнем эканомікі». Падрыхтоўка магістраў ажыццяўляецца па праграмах: «Юрыспрудэнцыя», «Прававое забеспячэнне публічнай улады», «Прававое рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці», «Пракурорскія-следчая дзейнасць», «Прававое забеспячэнне альтэрнатыўных спосабаў урэгулявання канфліктаў і спрэчак», «Паліталогія»). На факультэце маецца аспірантура і дактарантура.
У працэсе вучобы студэнтам прапаноўваецца дзесяць спецыалізацый, якія прадугледжваюць паглыбленае вывучэнне асобных дысцыплін. У лік важнейшых вучэбных дысцыплін факультэта ўваходзяць: агульная тэорыя права, канстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права, грамадзянскае права, гаспадарчае права, крымінальнае права, крымінальна-выканаўчае права, працоўнае права, фінансавае права, грамадзянскі працэс, крымінальны працэс, экалагічнае права, міжнароднае публічнае права, міжнароднае прыватнае права, крыміналістыка і інш.
Па стане на 30 верасня 2017 года:
Практычныя навыкі студэнты набываюць на семінарскіх занятках, вучэбных і вытворчых практыках, у Юрыдычнай клініцы. На юрыдычным факультэце створаны ўсе ўмовы для вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці студэнтаў. Арганізаваны навуковыя гурткі, праводзяцца студэнцкія навуковыя канферэнцыі, конкурсы навуковых прац, створана і працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя. Факультэт аснашчаны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання.
Пры падрыхтоўцы да заняткаў, залікаў і экзаменаў студэнты маюць магчымасць атрымаць поўную інфармацыю па кожнай вучэбнай дысцыпліне на сайце факультэта, які па наведванню знаходзіцца на першых радках рэйтынгу ў раздзеле «Навука і адукацыя». Фонд факультэцкай бібліятэкі налічвае звыш 200 тысяч выданняў. Кожны год праводзіцца Дзень факультэта. На базе музея правазнаўства працуе гістарычна-патрыятычны цэнтр «Памяць».
Юрыдычны факультэт з’яўляецца асноўным звяном створанай у БДУ сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі юрыдычных кадраў, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай юрыдычнай адукацыі ў Юрыдычным каледжы БДУ, вышэйшай юрыдычнай адукацыі — на юрыдычным факультэце БДУ і павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку юрыдычных кадраў — у Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.
Юрыдычны факультэт БДУ забяспечвае падрыхтоўку прафесіяналаў-юрыстаў, здольных паспяхова вырашаць сучасныя задачы, якія стаяць перад дзяржавай і грамадствам, працуюць у сваёй краіне і за яе межамі. Выпускнікі факультэта ўносяць значны ўклад у развіццё ўсіх сфер грамадства, працуюць у прадстаўнічых і выканаўчых органах улады, судовай сістэме, праваахоўных органах, адвакатуры, на прадпрыемствах, займаюцца навуковай дзейнасцю. Сярод выпускнікоў факультэта — міністры, дэпутаты Нацыянальнага сходу, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый. Выпускнікі факультэта ўзначальваюць Канстытуцыйны і Вярхоўны суды, Міністэрства юстыцыі, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
На факультэце працуюць 11 кафедр:
Факультэт таскама мае свой музей, адкрыты ў 1986 годзе. Яго экспазіцыя прысвечана гісторыі Юрыдычнага факультэта, якая раскрываецца ў храналагічнай паслядоўнасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.