![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/1940._%25D0%25AE%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2586%25D1%2596%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_%25D0%2591%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2596.svg/langbe-640px-1940._%25D0%25AE%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2586%25D1%2596%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_%25D0%2591%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B9_%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2596.svg.png&w=640&q=50)
Юрацішкаўскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Юра́цішкаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Баранавіцкай вобласці. Цэнтр — вёска Юрацішкі. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 16 сельсаветаў: Бакштаўскі, Бараўскі, Бачэшніцкі, Бобравіцкі, Даўнарскі, Заберажскі, Лаздунскі, Легамовіцкі, Макуцкі, Масцішчанскі, Расцеўшчынскі, Такарышкаўскі, Трабскі, Чапунскі, Чэнавіцкі, Юрацішкаўскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бараўскі, Бачэшніцкі, Бобравіцкі, Заберажскі, Лаздунскі, Легамовіцкі, Макуцкі, Расцеўшчынскі, Чапунскі сельсаветы, утвораны Лаздунскі, Лежневіцкі і Лелюкінскі сельсаветы[1]. 23 снежня 1957 года вёска Юрацішкі набыла статус гарадскога пасёлка, Юрацішкаўскі сельсавет скасаваны[2]. 25 красавіка 1958 года Масцішчанскі сельсавет перайменаваны ў Яхімаўшчынскі[3]. 2 снежня 1959 года адноўлены Юрацішкаўскі сельсавет, скасаваны Чэнавіцкі сельсавет.
Юрацішкаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | Юрацішкі |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
20 студзеня 1960 года раён Юрацішкаўскі быў скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Іўеўскі раён.