Лелюкінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лелюкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лелюкі.
Лелюкінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лелюкі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 947 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бараўскага і Легамовіцкага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 22 снежня 1986 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лежневіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чапунь, Карэшаняты, Козевічы, Круплі, Лежневічы, Малая Чапунь, Песевічы, Шыльвы, Яськавічы і хутар Мунцавічы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1482 чалавекі[3], з іх 96,2 % — беларусы, 2,9 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 947 чалавек[5].