вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́севічы[1] (трансліт.: Piesievičy, руск.: Песевичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.
Вёска
Песевічы
|
У сярэдзіне 17 стагоддзя вёска ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1789 годзе 8 дымоў, 2 валокі зямлі, уласнасць Зяньковічаў.
У другой палове XIX—пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 45 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Лугамавічы Мілеўскай. У 1897 г. 30 двароў, 223 жыхары, у 1909 г. 32 двары, 204 жыхары, 188 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гадах у Лугамавіцкай воласці Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 35 двароў, 157 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 года вёска (46 двароў, 231 жыхар) у Чапунскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 год акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падчас вайны была спалена.
У 1948 годзе адкрыта пачатковая школа. У 1950 годзе арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 1954 годзе у калгасе «17 верасня». 3 16 ліпня 1954 года ў Лежневіцкім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 года ў Іўеўскім раёне. 3 1986 годзе у калгасе «Савецкая Беларусь» і ў Лелюкінскім сельсавеце[2]. У 1970 г. 145 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Лежневічы».
У 1999 годзе 25 двароў, 49 жыхароў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.