From Wikipedia, the free encyclopedia
Юліуш Косак (польск.: Juliusz Kossak; 15 снежня 1824, в. Вісніч, каля Кракава — 3 лютага 1899) — польскі жывапісец, ілюстратар. Бацька В. Косака.
Юліуш Косак | |
---|---|
польск.: Juliusz Kossak | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1824[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1899[4][1][…] (74 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Косак[d] |
Дзеці | Войцех Косак і Tadeusz Kossak[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, графік, рысавальнік |
Жанр | гістарычны жывапіс і батальны жанр |
Вучоба | |
Уплыў на | Józef Szermentowski[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вывучаў права ў Львоўскім універсітэце, жывапісу вучыўся ў Я. Машкоўскага. Падарожнічаў па Валыні, Падоллі, землях б. ВКЛ. Удзельнічаў у падзеях аўстрыйскай рэвалюцыі (1848) у Львове. 3 1851 жыў у Пецярбургу, з 1852 — у Варшаве, Бруселі, у 1855—61 у Парыжы вучыўся ў А.Вернэ. У 1862—68 кіраўнік мастацкага аддзела варшаўскага часопіса «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). Пасля падарожжаў па Баварыі і Аўстрыі асеў у Кракаве.
Шмат увагі аддаваў гістарычнаму жанру, напісаў шэраг батальных карцін з гісторыі Польшы і ВКЛ XV—XVII ст.: «Уладзіслаў Ягайла пад Грунвальдам» (1862), «Выручэнне Смаленска» (1879), «Сабескі пад Венай» (1882), «Паход татараў» (1887), «Уезд Яна III у Вену» (1897). Вайне 1812 года прысвечана карціна «Т. Тышкевіч пераходзіць Дзвіну» (1890) і інш. Ілюстраваў гістарычную «Трылогію» Г. Сянкевіча, творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Гражына» і інш.), Ю. Славацкага, Дж. Байрана. Аўтар партрэтаў дзяржаўных дзеячаў Рэчы Паспалітай, гісторыка І. Лялевеля і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.