Дарт Вэйдэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарт Вэйдэр (англ.: Darth Vader) — галоўны персанаж выдуманага сусвету «Зорных войнаў». На працягу ўсяго фільму гледачы назіраюць эвалюцыю асобы Энакіна Скайуокера з яго дзяцінства на Татуіне да смерці на другой Зорцы смерці. Дарт Вэйдэр — гэта, пэўна, самы цікавы персанаж у фільме: па-першае, яго грала найбольшая колькасць розных акцёраў на працягу ўсёй кінасагі, па-другое, Дарт Вэйдэр уяўляе сабой, так бы мовіць, спалучэнне двух розных асоб: добрага і самаадданага Энакіна Скайуокера, а з другога боку ліхога і тыранічнага Дарта Вэйдэра. Асоба Вэйдэра цікавая яшчэ і тым, што гісторыя яго нараджэння нагадвае хрысціянскую гісторыю нараджэння Хрыста: як і ў выпадку Хрыста, бацькам для Энакіна з’яўляецца не чалавек, а звышнатуральная сутнасць, якая ў сусвеце «Зорных войнаў» мае назву Сіла. То бок Энакін быў народжаны не ад чалавека, а ад Сілы, і сама прырода з’яўлення прадвызначыла яго лёс: Энакіну ад нараджэння было наканава знішчыць сітхаў і аднавіць баланс Сілы ў галактыцы.
Дарт Вэйдэр | |
---|---|
Дзейнасць | Рыцар джэдай, потым Лорд сітхаў |
Родная планета | Татуін |
Раса | чалавек |
Пол | мужчына |
Рост | 185 см |
Вочы | светлыя |
Зброя | сіні, потым чырвоны светлавы меч |
Прыналежнасць | джэдай, потым сітх |
Акцёр | Джэйк Лойд у першым фільме, Хейдэн Крыстэнсен у другім і трэцім эпізодах, Дэвід Проўз у класічнай трылогіі, Себасцьян Шоу ў шостым эпізодзе без маскі |
Агучка | Джэймс Эрл Джонс |
Героя Дарта Вэйдэра прыдумаў асабіста Джордж Лукас. Існуюць розныя версіі ўтварэння імя гэтага героя. Напрыклад, Вэйдэр перакладаецца з галандскай мовы як бацька.