Зорныя войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зорныя войны (англ.: Star Wars) — фантастычная сага амерыканскага рэжысёра Джорджа Лукаса. Фільмы гэтага цыкла аказалі велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру.
Першы фільм выйшаў 25 мая 1977 года пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы поспех. Гэта выратавала кампанію 20th Century ад крызісу, які ёй пагражаў. Калі сумненні ў акупнасці праекта зніклі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Эпізод IV: Новая надзея». За ім выйшлі два фільмы-працягі: «Эпізод V: Імперыя наносіць удар у адказ» у 1980 годзе і «Эпізод VI: Вяртанне джэдая» ў 1983 годзе.
У 1999—2005 гадах выйшла трылогія-прыквел.
У 2015-2017 гадах выйшла трылогія-сіквел.