From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіквел (англ.: sequel — працяг) — мастацкі твор, кніга, камп’ютарная гульня або фільм, дзеі ў якім адбываюцца пасля падзей асноўнага твора. У сіквелах працягваецца апісанне падзей і герояў з папярэдняй часткі. Сіквел звычайна робяць у камерцыйных мэтах, калі асноўная частка твору аказалася вельмі паспяховай. Аднак часта сіквелы здымаюць па задуме рэжысёра.
Сёння Галівуд часта здымае сіквелы менавіта з камерцыйнымі мэтамі нагоды. Хоць гэта вельмі негатыўна ўспрымаецца крытыкамі і аматарамі кіно.
Прыквел[1][2] (англ.: prequel, кантамінацыя прыстаўкі pre- («да») і sequel) — мастацкі твор, які храналагічна апісвае падзеі, што папярэднічаюць апісаным у ранейшым мастацкім творы.
Інтэрквел[1][3] (англ.: interquel, кантамінацыя прыстаўкі inter- («паміж») і sequel) — мастацкі твор, які апісвае падзеі, што храналагічна развіваюцца паміж падзеямі ранейшых мастацкіх твораў; у такім выпадку інтэрквел адносна да аднаго твора будзе прыквелам, адносіна другога — сіквелам.
Мідквел[1][4] (англ.: midquel, кантамінацыя прыстаўкі mid- ад англ.: middle («сярэдзіна») і sequel) — мастацкі твор, які развівае сюжэт папярэдняга твора; храналагічныя межы падзей у мідквелах знаходзяцца ўнутры зыходнага мастацкага твора (у адрозненне ад сіквела, у якім падзеі ідуць за арыгінальнымі, і прыквела, у якім яны папярэднічаюць). Напрыклад, «Бэмбі 2» — анімацыйны фільм, які дэманструе сталенне галоўнага героя, якое не паказана ў мультфільме «Бэмбі».
Трыквел[1][5] (англ.: threequel, кантамінацыя слова three («тры») і sequel) — мастацкі твор, які з’яўляецца працягам сіквела, фактычна сіквел сіквела. Трыквел адрозніваюць ад трылогіі, што першапачаткова задумвалася як мастацкі твор з трох частак.
Квадрыквел[1] (англ.: quadriquel, кантамінацыя прыстаўкі quadri («чатыры») і sequel) — чацвёрты твор у серыі, сіквел трыквела.
Сайдквел (англ.: sidequel, кантамінацыя слова side («бок») і sequel)), паралелквел (англ.: parallelquel), параквел (англ.: paraquel, кантамінацыя слова parallel («паралельны») і sequel)[6][7][8] — мастацкі твор, падзеі якога развіваюцца паралельна з сюжэтнай лініяй асноўнага твора, але разглядаюцца ў іншай перспектыве, звычайна — з пункту гледжання неасноўных персанажаў арыгінала. Напрыклад, у мультфільме «Кароль Леў 1½» Цімон і Пумба распавядаюць пра свае прыгоды, якія адбыліся падчас падзей мультфільма «Кароль Леў».
Рыквел[9] (англ.: requel, кантамінацыя прыстаўкі re- ад reboot («перазагрузка», «перазапуск») і sequel) — частковы перазапуск, які храналагічна ідзе пасля падзей папярэдніх твораў, ігнаруе або пераасэнсоўвае частку з іх. Прыклад — «Тэрмінатар: Генезіс». Паняцце было папулярызавана фільмам «Крык» (2022).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.