Зорка смерці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́рка сме́рці (англ.: Death Star) — выдуманая касмічная станцыя з свету «Зорных войнаў». Зорка смерці — гэта супервялізарная касмічная станцыя памерам як маленькая планета, валодае неверагоднай баяздольнасцю. Яна здольная знішчаць цэлыя планеты адным стрэлам. Прататыпам для знешняга выгляду самой станцыі стаў спадарожнік Сатурну Мімас. Зорка смерці з’яўляецца ўвасабленнем магутнасці Імператара. Яна мусіла стаць прыладай тэрору для паўстанцаў і ўсіх тых, хто не жадаў прымаць імперскую дыктатуру. Гэтая станцыя стваралася дзеля запужвання насельніцтва галактыкі. Станцыя валодала вельмі моцнай абарончай сістэмай: на яе паверхні змяшчаліся тысячы турбалазерных вежаў, а ў яе доках размяшчалася колькасць касмічных знішчальнікаў, якая была здольная адбіць, пэўна, любую атаку паўстанцаў.
Але ж нягледзячы на вялізарную баявую моц, Зорка смерці з’яўляецца доказам найвялікшай слабасці Імперыі, якая спадзяецца толькі на тэхнічны прагрэс і свае тэхналагічныя дасягненні. Імперыя ўпэўнена ў тым, што зброя вырашае ўсё. І гэта можна пачуць з вуснаў Уілгафа Таркіна ў чацвёртым эпізодзе. Такім чынам, Зорка смерці — гэта сімвал адначасова магутнай і слабой Імперыі. Спадзяванне імперцаў на сваю суперзброю не апраўдала сябе, як і вера Імператара ў Дарта Вейдэра. І першая, і другая зоркі былі знішчаны войскамі паўстанцаў.