From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Бернет Та́йлар[4] (Тэйлар[4]; англ.: Edward Burnett Tylor; 2 кастрычніка 1832, раён Лондана Кэмбервіл — 2 студзеня 1917) — выбітны англійскі этнограф, культуролаг, даследчык рэлігійных абрадаў і цырымоній. Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі.
Эдуард Бернет Тайлар | |
---|---|
англ.: Edward Burnett Tylor | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1832[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1917[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, пісьменнік, сацыёлаг |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі. Лічыцца бацькам эвалюцыйнай тэорыі развіцця культуры. У 1871 годзе абраны членам Каралеўскага навуковага таварыства, з 1896 года прафесар першай у Англіі кафедры антрапалогіі пры Оксфардскім універсітэце.
Разглядаў культуру як рацыянальнае ўтварэнне для паляпшэння жыцця людзей у грамадстве. Сцвярджаў, што прагрэс культуры адбываецца дзякуючы таму, што ўсе народы, на якім бы ўзроўні развіцця яны не знаходзіліся, уносяць у яе свой непаўторны ўклад. Найбольш развітымі грамадствамі лічыў тыя, у якіх больш адукаваных і культурных людзей. Крыніцу рэлігіі бачыў у псіхічнай дзейнасці індывідаў. З’яўляўся прыхільнікам адналінейнай эвалюцыі, якая ўяўляецца працэсам самаразвіцця ідэй (навуковых ведаў, тэхнічных вынаходніцтваў і інш.).
Сярод яго асноўных прац — «Першабытная культура» (1871), «Уводзіны ў вывучэнне Чалавека і Цывілізацыі» (1881) і інш. З вучняў Э. Тэйлара найбольшую вядомасць атрымаў Дж. Фрэзер.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.