Эдвард Джон Эйр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдвард Джон Эйр (англ.: Edward John Eyre; 5 жніўня 1815-30 лістапада 1901) — англійскі даследчык Аўстраліі, губернатар Ямайкі.
Эдвард Джон Эйр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Edward John Eyre | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рычард Грэйвс Мак Донел | ||||||
Пераемнік | Антоні Мюсгрэйв | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чарлз Генры Дарлінг | ||||||
Пераемнік | Генры Кнайт Сторкс | ||||||
Нараджэнне |
5 жніўня 1815(1815-08-05)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
30 лістапада 1901(1901-11-30)[1][2][…] (86 гадоў) |
||||||
Жонка | Adelaide Eyre[d][3] | ||||||
Дзеці | Ada Austen Eyre[d][4] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 5 жніўня 1815 года ў мястэчку Уіпснейд (Бедфардшыр), аднак неўзабаве яго бацькі пераехалі ў Хорнсі (Ёркшыр), дзе Эдвард Джон Эйр быў ахрышчаны.
У 1833 годзе перасяліўся ў Аўстралію і заняўся авечкагадоўляй, якая, зрэшты, яму хутка надакучыла, і ён прысвяціў сябе вывучэнню прыроднага свету краіны і паходамі углыб кантынента.
У 1839 годзе Эйр здзейсніў сваё першае вялікае падарожжа. Пачаўшы шлях з Адэлаіды, ён падняўся па беразе заліва Спенсер да паўночнага яго ўскрайка і паглыбіўся ўнутр кантынента, дзе адкрыў горны хрыбет Фліндэрс і возера Торэнс. Далей ён яшчэ трохі прайшоў на поўнач і павярнуў на паўднёвы ўсход да Мурэю, па якім прайшоў да вусця.
У 1840 годзе Эйр распачаў новае вандраванне, задачай якога было правядзенне разведкі шляху да Перту на заходнім узбярэжжы кантынента. Падчас падарожжа ён выявіў, што возера Торэнс, за год да таго, вельмі шматводнае, практычна цалкам высахла. Прайшоўшы на поўнач яшчэ далей, чым у папярэдні раз, Эйр знайшоў яшчэ адно возера, пасля названае яго імем.