Ямайка
астраўная краіна ў Паўночнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ямайка (значэнні).
Яма́йка (англ.: Jamaica) — астраўная дзяржава ў Карыбскім моры, на адным з Вялікіх Антыльскіх астравоў. За 630 км ад кантынентальнай Цэнтральнай Амерыкі, за 145 км ад Кубы і 191 км ад Гаіці. Чацвёртая па плошчы і колькасці насельніцтва дзяржава Вест-Індыі. Насельніцтва пераважна складаюць нашчадкі былых афрыканскіх рабоў. Трэцяя па колькасці насельніцтва англамоўная дзяржава Амерыкі. Найбуйнейшы горад: сталіца Кінгстан. Буйны вытворца баксітаў і гліназёму; значны экспарцёр сельскагаспадарчай прадукцыі: кавы, бананаў; і прадуктаў харчовай прамысловасці (цукру, рому).
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Out of Many One People (Са шматлікіх людзей — адзіны народ)» | |||||
Гімн: «Jamaica, Land We Love» | |||||
Дата незалежнасці | 6 жніўня 1962 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Кінгстан | ||||
Найбуйнейшы горад | Кінгстан | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр | Карл III Патрык Ален Эндру Холнес | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 160-я ў свеце 10 991 км² 1,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 2 990 тыс.[1] чал. 272 чал./км² | ||||
Валюта | ямайскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .jm | ||||
Код ISO (Alpha-2) | JM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | JAM | ||||
Код МАК | JAM | ||||
Тэлефонны код | +1876 | ||||
Часавыя паясы | -5 |
Закрыць