Шызафрэнія
Псіхічныя захворванні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шызафрэнія (стар.-грэч.: σχίζω — «раскалываю» + стар.-грэч.: φρήν — «розум, развага», праз ням.: Schizophrenie) — хранічная псіхічная хвароба, якая характарызуецца бесперапынным або прыступападобным цячэннем з парушэннем мыслення, эмоцый і ўспрымання навакольнага свету. Часцей узнікае ва ўзросце да 25 гадоў. Тэрмін шызафрэнія ўпершыню прапанаваў швейцарскі псіхіятр Эйген Блейлер (1911).
| |
МКХ-10 | F20.20. |
МКБ-10-КМ | F20 і F20.9 |
МКХ-9 | 295295 |
МКБ-9-КМ | 295.9[1], 295.90[1] і 295[1] |
OMIM | 181500 |
DiseasesDB | 11890 |
MedlinePlus | 000928 |
eMedicine | med/2072 emerg/520emerg/520 |
MeSH | D012559 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вылучаюць 4 асноўныя формы шызафрэніі: параноідная (трызненне, слыхавыя галюцынацыі і інш.), кататанічная (адсутнасць мовы, беспрычыннасць дзеяння, ступар і інш.), гебефрэнічная (пачатак захворвання) і простая (нарастальная страта эмацыянальнасці, жыццёвай актыўнасці і інш.)
Адрозніваюць раннюю стадыю шызафрэніі (дэбют), якая змяняецца актыўнай фразай з характэрнымі сімптомамі (галюцынацыі, трызненне і інш.) і стадыю рэмісіі, у час выяўляюццца змены асобы, аўтызм[ru], зніжэнне псіхічнай актыўнасці і інш.
Лячэнне псіхафармакатэрапеўтычнае, з выкарыстаннем моцных псіхатропных сродкаў.