Галюцынацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галюцына́цыя, або амаро́ка — стан уяўнага (несапраўднага) успрымання чалавекам чаго-небудзь як рэальна існуючага ў навакольным асяроддзі без уздзеяння знешніх раздражняльнікаў.
Паводле І. П. Паўлава, у аснове галюцынацыі ляжыць парушэнні функцыі кары галаўнога мозга. Найчасцей галюцынацыі ўзнікаюць пры псіхічных захворваннях.
Адрозніваюць галюцынацыі:
- зрокавыя
- слыхавыя
- тактыльныя і інш.
- простыя (успышкі, шоргат, стук)
- складаныя (вобразы людзей, гаворка); сапраўдныя галюцынацыі і псеўдагалюцынацыі (менш выразныя і ў меншай ступені звязаныя з пачуццём рэальнасці; адсутнічаюць у дзіцячым узросце).
Да галюцынацый не адносяць ілюзіі. Зрокавыя галюцынацыі характэрныя для псіхозаў інфекцыйнага і інтаксікацыйнага паходжання.