Шчорсы
аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчо́рсы[1] (трансліт.: Ščorsy, руск.: Щорсы) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Шчорсаўскага сельсавета. Насельніцтва 577 чал. (2008). Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Навагрудка.
Аграгарадок
Шчорсы
| ||||||||||||||||||||||||
Шчорсы — адна з колішніх рэзідэнцый магнацкага роду Храптовічаў.
На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Шчорсы» ўтварыўся ад прозвішча Шчорс[2].
Паводле падання, у XIV ст. (магчыма, з 1386) у Шчорсах існавала праваслаўная царква, якую па заключэнні Берасцейскай уніі (1596) стала грэка-каталіцкай. Старажытнасць бажніцы пацвярджае царкоўны дакумент, датаваны 1627 годам[3].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1758 старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 па фундацыі канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы мелася багатая бібліятэка.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шчорсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У пач. XIX ст. тут адкрылася грэка-каталіцкая парафіяльная школа. Па скасаванні уніі (1839) расійскія ўлады ліквідавалі гэту адукацыйную ўстанову, новая школа з'явілася ў Шчорсах толькі каля 1866. У другой палове XIX ст. у вёсцы было 156 двароў, дзейнічалі шпіталь і школа.
У Першую сусветную вайну палац Храптовічаў пацярпеў ад ваенных дзеянняў, мясцовую бібліятэку вывезлі і перадалі пазней Кіеўскаму ўніверсітэту. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета.
Шчорсаўскі палац Храптовічаў (1770—1776) пацярпеў у Першую і Другую сусветныя войны, пасля чаго яго зруйнавалі савецкія ўлады. Цяпер ад палаца засталіся толькі падмуркі.
У розны час у Шчорсах спыняліся Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.