Швейца́рыя (ням.: Schweiz, фр.: Suisse, італ.: Svizzera, рэтарам.: Svizra), афіцыйная назва — Швейца́рская Канфедэра́цыя (ням.: Schweizerische Eidgenossenschaft, фр.: Confédération suisse, італ.: Confederazione Svizzera, рэтарам.: Confederaziun svizra, лац.: Confoederatio Helvetica, скарочана CH) — дзяржава ў Заходняй Еўропе. Мяжуе на поўначы з Германіяй, на поўдні — з Італіяй, на захадзе — з Францыяй, на ўсходзе — з Аўстрыяй і Ліхтэнштэйнам. Назва паходзіць ад назвы аднаго з трох першапачатковых кантонаў Швіц. Афіцыйныя мовы: нямецкая, французская, італьянская, рэтараманская. Сталіца — горад Берн. Краіна падзяляецца на 23 кантоны (3 з іх падзелены на паўкантоны). Нацыянальнае свята — Дзень заснавання Канфедэрацыі (1 жніўня).
Хуткія факты
Швейцарская Канфедэрацыя
ням.: Schweizerische Eidgenossenschaft
фр.: Confédération suisse
італ.: Confederazione Svizzera
рэтарам.: Confederaziun svizra
лац.: Confoederatio Helvetica
|
|
Дэвіз: ««Unus pro omnibus omnes pro uno» лац.: Адзін за ўсіх, усе за аднаго» |
Гімн: «Швейцарскі псалом» |
Дата незалежнасці
| Абвешчана 1 жніўня 1291 Прызнана 24 кастрычніка 1648 Федэрацыя з 1848 (ад Федэратыўная хартыя) |
Афіцыйная мова
| Нямецкая, Французская, Італьянская, Рэтараманская |
Сталіца
| Берн (дэ-факта) |
Найбуйнейшыя гарады
| Цюрых, Жэнева, Базель, Берн, Лазана
|
Форма кіравання
| Парламенцкая рэспубліка
|
Федэральны савет
| Віёла Амерд (Прэзідэнт) , Карын Келер-Зутэр (Віцэ-прэзідэнт) , Гі Пармелен, Ін'яцыа Касіс, Альберт Рошты, Элізабет Бом-Шнайдэр, Віёла Амерд, Беат Янс
|
Плошча • Усяго • % воднай паверхні
| 132-я ў свеце 41 284 км² 4,2 |
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Шчыльнасць
| 8 237 700 чал. (94-я) 198 чал./км² (65-я) |
Валюта |
Швейцарскі франк |
Інтэрнэт-дамен |
.ch |
Код ISO (Alpha-2) |
CH |
Код ISO (Alpha-3) |
CHE |
Код МАК |
SUI |
Тэлефонны код |
+41 |
Часавыя паясы |
+1 |
Закрыць