Сцяг Швейцарыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Швейцарыі ўяўляе сабой чырвонае квадратнае палотнішча з белым крыжом пасярэдзіне, канцы якога не дасягаюць краёў сцяга. Прамяні крыжа роўнавялікія і пры гэтым даўжыня прамяня крыжа на 1/6 больш, чым шырыня. У адрозненне ад большасці іншых дзяржаўных сцягоў, сцяг Швейцарыі мае форму квадрату. Паходзіць ад гербу кантона Швіц (аднаго з трох кантонаў, што ўтварылі Швейцарскую канфедэрацыю ў 1291 годзе, разам з Уры і Унтэрвальдам).
Упершыню сцяг выкарыстоўваўся ў бітве пры Лаўпене ў 1339 годзе. Тады лініі крыжа ўжо былі і даходзілі да бакоў сцяга, нагадваючы сучасны дацкі сцяг. Афіцыйна ўведзены ў якасці дзяржаўнага сцяга Швейцарыі ў XIX стагоддзі.
Калі набор колераў сцяга заставаўся нязменным з часоў Свяшчэннай Рымскай імперыі, то форма сцяга змянялася на працягу стагоддзяў:
- Трохвугольны сцяг канфедэрацыі ў XV і XVI стагоддзяах
- Белы крыж, які складаецца з 5 аднолькавых квадратаў, на чырвоным фоне ў XIX стагоддзі
- Пачынаючы з 1889 года (сучасная форма) 5 квадратаў ператвараюцца ў крыж, прамяні якога аднолькавыя і на 1/6 даўжэй сваёй шырыні