Гімн Швейцарыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны гімн Швейцарыі — «Швейцарскі псалом» (ням.: Schweizerpsalm, фр.: Cantique suisse, італ.: Salmo svizzero, рэтарам.: Psalm svizzer).
Гісторыя пачынаецца ў 1841, калі Альберык Цвізіг (ням.: Alberich Zwyssig, 1808—1854) — святар і кампазітар з Уры — атрымаў ліст ад Леанарда Відмера (ням.: Leonhard Widmer, 1809—1867) — музыкі, журналіста і паэта з Цюрыха. У ліст быў укладзены тэкст патрыятычнай паэмы, напісанай Відмерам, якую ён жадаў пакласці на музыку. Цвізіг вырашыў выкарыстаць музыку, напісаную ім для царкоўнага псалма «Diligam te Domine», і скончыў дапрацоўку музыкі 22 лістапада 1841 года, калі ўпершыню выканаў Швейцарскі псалом чатыром жыхарам Цуга.
З тых часоў псалом часта выконваўся ў час разнастайных патрыятычных падзей, але швейцарская Федэральная Рада Швейцарыі неаднаразова адмаўляўся прызнаць Швейцарскі псалом у якасці нацыянальнага гімна (сцвярджаючы, што грамадзяне самі павінны вырашаць, што выкарыстоўваць у якасці нацыянальнага гімна).
У 1961 Швейцарскі псалом папярэдне замяніў «Rufst Du mein Vaterland» (на французскай: «O Monts indépendants»; на італьянскай: «Ci chiami o patria»; на рэтараманскай: «E clomas, tger paeis») — гімн Ёхана Рудольфа Віса (ням.: Johann Rudolf Wyss, 1743—1818) на мелодыю «Божа, беражы Каралеву» (факт падабенства з гімнам Вялікабрытаніі справакаваў некалькі дыпламатычных інцыдэнтаў).
Нарэшце пасля серыі шматлікіх рэферэндумаў і галасаванняў у швейцарскіх кантонах 1 красавіка 1981 ён быў зацверджаны ў якасці нацыянальнага гімна Швейцарыі.