Чудское возера
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чудское возера, або Пэ́йпсі[1] (эст.: Peipsi) — буйное прэснаводнае возера, з'яўляецца паўночным складнікам так званага Чудска-Пскоўскага азёрнага комплексу.
Чудское возера | |
---|---|
эст.: Peipsi | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 30 м |
Даўжыня | 96 км |
Шырыня | 50 км |
Плошча | 2613 км² |
Найбольшая глыбіня | 12,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Упадаюць | 30 рэк і ручаяў |
Выцякаюць | Нарва |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча возера складае 2613 км² (73 % ад азёрнага комплексу).[2]
Паўночны і заходні берагі належаць рэспубліцы Эстонія, усходні — Расійскай Федэрацыі (Пскоўская вобласць і невялікі ўчастак у вытоку ракі Нарва належыць Сланцаўскаму раёну Ленінградскай вобласці). З боку рэспублікі Эстонія з возерам мяжуюць з поўначы на поўдзень мааконды (паветы) Іда-Вірумаа, Йыгевамаа і Тартумаа.
Пасярэдзіне возера праходзіць мяжа Расіі і Эстоніі. Раней з'яўлялася ўнутраным вадаёмам СССР, а да гэтага — Расійскай імперыі, калі да яго берагоў выходзілі межы Пскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Ліфляндскай і Эстляндскай губерняў. Прылеглыя да возера тэрыторыі называюцца Прычуддзе.
Этнонім чудзь у Старажытнай Русі ўжываўся для пазначэння старажытных эстаў, уключаючы сету, а таксама як зборная назва розных фіна-ўгорскіх народаў. Назва гэта чыста славянская, таму, што эсты сябе чуддзю ніколі не звалі[3].
На лёдзе Чудскога возера 5 красавіка 1242 года адбылося знакамітае Лядовае пабоішча — бітва рускага войска князя Аляксандра Неўскага супраць войскаў Лівонскага ордэна. З-за зменлівасці гідраграфіі Чудскога возера, гісторыкам доўгі час не атрымлівалася дакладна вызначыць месца, дзе адбылася бітва. Толькі дзякуючы працяглым даследаванням, праведзеным экспедыцыяй Інстытута археалогіі Акадэміі навук СССР, было ўсталявана месца бітвы. Яно летам пагружана ў ваду і знаходзіцца прыблізна ў 400 метрах ад вострава Сігавец.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.