былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Чка́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Чкалава.
Чкалаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Гомельскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Чкалава |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 3 верасня 1965 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Жаробінскі сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жаробнае. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Чкалава, сельсавет перайменаваны ў Чкалаўскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабовіцкага сельсавета[1]. 23 мая 1959 года вёска Чкалава перададзена ў склад Дзятлавіцкага сельсавета[2], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабовічы. 3 верасня 1965 года сельсавет перайменаваны ў Бабовіцкі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.