Чарэя
аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарэя[1] (трансліт.: Čareja, руск.: Черея) — аграгарадок (да 2010 г. — вёска)[2] ў Беларусі, на беразе Чарэйскага возера. Уваходзіць у склад Лукомльскага сельсавета Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 537 чал. (2005). За 38 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Вятны; на шашы Чашнікі — Крупкі.
Аграгарадок
Чарэя
| ||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Даўгяла тлумачыў Чарэя са спасылкай на Георгія Трусмана, паводле якога тапонім утварыўся ад фінскага кораня keraja — збор, сход. Таксама Даўгяла спасылаецца на фінскае чэры — месца, пакрытае або парослае асотам ці хмызняком[3].
На пачатку XV ст. вёска Лукомскага княства. Напэўна, пры вялікім князю Жыгімонце Кейстутавічы прынамсі частка княства, у тым ліку Чарэя, перайшла да гаспадара. Упершыню згадваецца не пазней за 1453 год у Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі ён даў баярыну Дашку «Канстанцінаву жонку ў Чэрсех», магчыма, Чарэі тычыцца і наданне тым самым часам маршалку Войтку двух «чалавек» ў «Зареи». Яшчэ раней значныя ўладанні ў Чарэі меў баярын Іван Чарэйскі, а пазней яго сыны — Місаіл, Міхаіл Пструх, Дашка і Сенька. У 1454 годзе Місаіл, тым часам епіскап смаленскі, і Міхаіл Пструх заснавалі каля Чарэі на возеры Галаўль (цяпер Чарэйскае) Траецкі манастыр.
Чарэя была «дваром», потым мястэчкам і пазней горадам на беразе возера Галаўль. Сустракаюцца сцвярджэнні, што ў XIV—XVI ст. было Чарэйскае княства[3].
Праз шлюбы паміж панамі Чарэйскімі, князямі Друцкімі і панамі Сапегамі Чарэя перайшла да апошніх. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў увайшла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Росквіту Чарэя дасягнула пры Льве Сапегу, які аднавіў манастыр, а ў 1599 годзе на востраве возера Галаўль збудаваў Траецкую (мясцовая назва «Белая») царкву ў стылі ранняга барока. Сцены царквы захаваліся да цяперашняга часу каля вёскі Белая Царква. Ад назвы Чарэі пайшло найменне старэйшай лініі Сапегаў, якая мела тут сваю рэзідэнцыю.
З XVI ст. Чарэйскае ўладанне Сапегаў было графствам, у яго склад уваходзілі Чарэя, маёнткі Чарэйскае, Абчуг, Асечна, Багатырова, Мялешкавічы, Котава, Дзенькаўшчына, Горы з Чарняўчыцамі, Рыдомль, войтаўства Дакучын, а таксама некалькі асобных вёсак і шляхецкіх «засценкаў».
У 1660 годзе ў ходзе вайны 1654—1667 гадоў каля мястэчка адбыўся бой з маскоўскімі войскамі, у якім браў удзел Павел Ян Сапега.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) Чарэя стала сталіцай рэшты Віцебскага ваяводства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У канцы XVIII ст. Чарэйскае графства Сапегаў распалася, асобныя маёнткі трапілі да іншых уласнікаў, найбольшая частка графства перайшла да Мілашаў.
У вайну 1812 года Чарэю на 6 месяцаў занялі французы, у ліпені—лістападзе тут стаяў корпус маршала Легарнэ, потым — маршала Віктора. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў[3]. У 1863 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школа, дзе навучаліся 20-30 вучняў. Станам на 1880 год у Чарэі 2 мураваныя і 198 драўляных будынкаў, мураваныя царква і касцёл, яўрэйская малітоўная школа.
Паводле пастановы І з’езду КП(б) Беларусі ад 1.1.1919 года Чарэя ў складзе БССР, аднак ужо 16.1.1919 года разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ўключана у склад РСФСР. У 1924 годзе Чарэю вярнулі ў склад БССР, цэнтр сельсавета (існаваў да 8 красавіка 2004[4]). Станам на 1996 год 321 двор.
У Чарэі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, клуб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.