Двухгадовыя і шматгадовыя калючыя травяністыя расліны вышынёю 0,3—2 м. Сцябло часцей з калюча-эубчастымі крыльцамі. Лісце чаргаванае, па краі з доўгімі калючкамі. Суквецці — кошыкі, адзіночныя або па 2—3 разам, агульная абгортка з чарапіцападобна размешчаных шыпаватых лісцікаў. Кветкі двухполыя, звычайна пурпурныя, ад 10—12 да 100 ў кошыку. Вяночак трубчаста-бакальчаты, часцей няправільна рассечаны. Плод — сямянка, гладкая, з чубком з простых зрослых каля асновы ў кольца валаскоў, якія лёгка ападаюць.
Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, заносныя — у Амерыцы, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў чартапалоха: дробнагаловы(Carduus pycnocephalus), калючы(Carduus acanthoides), кучаравы(Carduus crispus) (народныя назвы бадзюлі, растроп, дзядоўнік), паніклы(Carduus nutans), кручочкавы(Carduus uncinatus). Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, пасевах, каля жылля, на сметніках.
Чертополох//Сельскохозяйственный энциклопедический словарь/Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др..— М.: Советская энциклопедия, 1989.— С.595.— 656с.— 100000 экз.(руск.)
Чертополох — род Carduus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)