Чарневічы (Барысаўскі раён)
вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чарневічы.
Чарне́вічы[1] (трансліт.: Čarnievičy, руск.: Черневичи) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Глівінскага сельсавета.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Чарневічы
|
Закрыць
Да 8 лютага 2010 года вёска ўваходзіла ў склад Чарневіцкага сельсавета[2], за 2 км ад аўтамабільнай дарогі Р67[3]. Праз вёску працякае рэчка Чапа (прыток Бярэзіны)[3].
Вёска знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад горада Барысаў, за 96 км ад Мінска[4].
Радзіма Героя Савецкага Саюза Сцяпана Іванавіча Чарняка (1899—1976)[5].