From Wikipedia, the free encyclopedia
Чаны́, Вялікія Чаны (руск.: Чаны́, Большие Чаны)[1][2] — бяссцёкавае салёнае возера ў Барабінскай нізіне на тэрыторыі Новасібірскай вобласці Расіі. Самае вялікае возера Заходняй Сібіры.
Чаны | |
---|---|
руск.: Чаны | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 106 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 88 км |
Плошча | 1400—2000 км² |
Аб’ём | 4,3 км³ |
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,8—20 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 117 000 км² |
Упадаюць | Каргат, Чулым |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Новасібірская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 13020000611115200011597 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Месціцца ў катлавіне. Узнікла пасля апошняга ледавіковага перыяду. Падзяляецца на малы і вялікі плёсы. Плошча паверхні вагаецца і складае прыкладна ад 1400 да 2000 км² у залежнасці ад сезонных і гадавых ваганняў узроўню вады. Даўжыня 91 км, найбольшая шырыня 88 км. Найбольшая глыбіня возера 10[2][3] м, сярэдняя каля 2[2][3] м. Мінералізацыя вады 0,8—20[2] г/л. Берагі возера нізкія. Берагавая лінія звілістая. На возеры каля 70 астравоў. Пратокай злучаецца з возерам Малыя Чаны. У Чаны ўпадаюць рэкі Каргат і Чулым (упадае ў Малыя Чаны). Жывіцца возера вадой пераважна за кошт атмасферных ападкаў (53–56 %)[2].
Возера насяляюць 16 відаў рыб, на берагах гняздуюцца птушкі. Выкарыстоўваецца для рыбалоўства, развіты мясцовы турызм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.