адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чамяры́скі сельсавет (руск.: Чемерисский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Чамярысы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Хракавіцкага (Старахракавіцкага) сельсавета.
15 жніўня 1974 года цэнтр Хракавіцкага сельсавета перанесены ў вёску Чамярысы, сельсавет перайменаваны ў Чамярыскі[1]. 26 сакавіка 1987 года з Чамярыскага сельсавета ў склад Савіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі і Ленінскі)[2]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Брацкі[3]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дублінскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Валахоўшчына, Глухавічы, Дублін, Ільічы, Казялужцы, Нудзічы, Рафалаў, Спярыжжа, Старыя Юркавічы, Ясяні, пасёлкі Дубраўка і Ленінец)[4]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя вёскі Глухавічы, Ільічы, Казялужцы, Нудзічы, Рафалаў, Спярыжжа і Ясяні[5]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хракавіцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Грушнае, Двор-Савічы, Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Просмычы, Савічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі, Ленінскі), а 5 населеных пунктаў (вёскі Валахоўшчына, Дублін, Старыя Юркавічы, пасёлкі Дубраўка і Ленінец) перададзены ў склад Малажынскага сельсавета[6]. 28 кастрычніка 2014 года скасавана вёска Новыя Хракавічы (далучана да вёскі Старыя Хракавічы)[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 754 чалавекі[8], з іх 92,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,9 % — украінцы, 1,1 % — малдаване[9]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 914 чалавек[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.