вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары́я Хракаві́чы[1] (трансліт.: Staryja Chrakavičy, руск.: Старые Храковичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.
Вёска
Старыя Хракавічы
|
За 15 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 134 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па праселачвай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўдня далучаюцца 2 просталінейныя, паралельныя паміж сабой вуліцы, пересекаемые кароткай шыротнай вуліцай. Забудова пераважна драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 1987—1994 гадах пабудаваны цагляныя хаты на 80 кватэр, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання.
Знойдзеныя археолагамі гарадзішча VII—III стагоддзяў да н. э. (за 5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Хісціна), 4 селішчы позняга неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага стагоддзяў (за 0,4-1 км на ўсход і паўднёвы ўсход ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска Хракавічы ў Рэчыцкім павеце. Дзейнічала Мікалаеўская царква (захоўваліся метрычныя кнігі з 1745 года). У 1776 годзе замест старой пабудавана новая драўляная царква.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізскіх матэрыялах 1850 года валоданне Юдзіцких. Акрамя земляробства жыхары вёскі займаліся сплавам лесу. У 1885 годзе цэнтр маёнтка, гаспадар якога Дзмішэвіч валодаў тут 433 дзесяцінамі зямлі. Пасля з’яўлення побач вёскі Новыя Хракавічы сяло стала звацца Старыя Хракавічы. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, народная вучэльня, хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1920-х гадах дзейнічалі школа, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. У 1930 годзе арганізавана 2 калгасы, працавалі гамарня, цагельня (з 1930 года), 5 вятракоў, 2 конныя крупадрабілкі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі ў вёсцы апорны пункт, разгромлены ў далейшым партызанамі. У баях за вызваленне вёскі ў кастрычніку 1943 года загінулі 40 салдат 9-га гвардзейскага стралковага корпуса 61-й арміі, якія пахаваны ў брацкай магіле ў скверы. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 106 мясцовых жыхароў, у памяць пра загінулых у 1966 годзе каля брацкай магілы збудаваны абеліск.
Цэнтр калгаса В. І. Чапаева. Размяшчаецца сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1987 годзе), аддзяленне сувязі, бібліятэка, амбулаторыя, дзіцячы сад.
У 1926—1974 і 1987—2009 гадах цэнтр Хракавіцкага сельсавета[2][3]. У 1974—1987 і з 2009 года — вёска ў складзе Чамярыскага сельсавета.
28 кастрычніка 2014 года да вёскі далучана вёска Новыя Хракавічы.
Паблізу ёсць радовішчы гліны і торфу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.