каталіцкі манаскі ордэн From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыстэрцыя́нцы (лац.: Ordo Cisterciensis, OCist) — каталіцкі манаскі ордэн.
Поўная назва | Ордэн Цыстэрцыянцаў |
---|---|
Лацінская назва | Ordo Cisterciensis |
Скарачэнне | OCist |
Царква | Каталіцкая Царква |
Дэвіз | Cistercium Mater Nostra |
Заснавальнік | Рабер Малемскі |
Дата заснавання | 1098 |
Колькасць удзельнікаў | 1733 (2014) |
Афіцыйны сайт |
Заснаваны ў 1098 годзе бенедыкцінам Раберам Малемскім. Назва ад першага манастыра ордэна — Цыстэрцыум , размешчанага каля г. Дыжон у Францыі. У 1115 годзе ордэн узначаліў Бернар Клервоскі. Статут ордэна 1119 года прадпісваў фізічную працу, аскетычны лад жыцця. У XII—XIII стагоддзях мужчынскія і жаночыя манастыры цыстэрцыянцаў былі багатыя, уплывовыя і шматлікія — да 1300 існавала каля 700 іх манастыроў у многіх краінах. У XIV ст. кангрэгацыя цыстэрцыянцаў заняпала. З цыстэрцыянцаў вылучыліся бернардзінцы і трапісты. У наш час налічваецца каля 1,7 тыс. цыстэрцыянцаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.