From Wikipedia, the free encyclopedia
Генры Луіс (Хэнк) Ааран (англ.: Henry Louis "Hank" Aaron; 5 лютага 1934, Мабіл, Алабама — 22 студзеня 2021, Атланта, Джорджыя) — прафесійны бейсбаліст, аўтфілдар. Быў вядомы пад мянушкай «Малаток». У Галоўнай лізе бейсбола дэбютаваў 13 красавіка 1954 года за «Мілуокі Брэйвз». Выступаў таксама за каманды «Атланта Брэйвз» (1966—1974 гг.), «Мілуокі Бруэрс» (1975—1976 гг. на пазіцыі правага філдара). Агулам у МЛБ адыграў 23 сезоны. Апошнюю гульню правёў 3 кастрычніка 1976 года.
Хэнк Ааран | |
---|---|
англ.: Hank Aaron | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | англ.: Henry Louis Aaron |
Мянушкі | Hammer і Hammerin' Hank |
Спецыялізацыя | бейсбол[1] |
Клуб | Milwaukee Brewers[d] і Atlanta Braves[d] |
Нарадзіўся |
5 лютага 1934[2] |
Памёр |
22 студзеня 2021[4] (86 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 13 красавіка 1954 — 3 кастрычніка 1976 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас пераезду «Брэйвз» у Атланту ў 1965 годзе меў на рахунку 398 хоум-ранаў; у 1974 годзе пабіў рэкорд Бейба Рута па хоўм-ранах. Рэкорды Аарана па колькасці дадатковых удараў на базу (1477) і перабежак пасля ўдараў (2297) застаюцца непераўзыдзенымі, і толькі Тай Коб і Піт Роўз перасягнулі яго па колькасці ўдараў (3771). Ааран лічыцца адным з лепшых хітараў за ўсю гісторыю бейсбола. У 1982 годзе яго імя было занесена ў Залу славы бейсбола. У 1999 годзе быў уключаны ў спіс 100 найвялікшых бейсбалістаў усіх часоў пад № 5.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.